Врачи-гигиенисты: «Наша задача — не лечить болезни, а предупреждать их»

Здравоохранение

Не лечаць, а папярэджваюць

Калі прытрымлівацца правіл гігіены, то можна пазбегнуць многіх захворванняў. У гэтым упэўненыя ўрачы-гігіеністы раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярына Бервячонак і Святлана Жардзецкая. Іх работа заключаецца ў ажыццяўленні кантролю за захаваннем прадпрыемствамі, арганізацыямі, грамадзянамі санітарнага заканадаўства, норм, правіл і гігіенічных нарматываў.

Яшчэ адзін напрамак дзейнасці — гігіена харчавання. Яны ажыццяўляюць нагляд за аб’ектамі гандлю, харчавання, правяраюць умовы захоўвання прадуктаў, тэрміны іх годнасці і якасць. Вялікую ўвагу ўдзяляюць прафілактычнай рабоце.

Фельчар-валеолаг Наталля Слабадзянюк, урачы-гігіеністы Кацярына Бервячонак і Святлана Жардзецкая

— Наша задача — не лячыць хваробы, а папярэджваць іх, — гаварыла загадчык аддзела гігіены райЦГЭ урач-гігіеніст Святлана Жардзецкая. — Мы трымаем на кантролі ўмовы працы, вучобы, адпачынку, санітарна-бытавое забеспячэнне работнікаў, арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на папярэ­джанне і зніжэнне захваральнасці насельніцтва раёна. Пастаянна маніторым санітарна-эпідэмічны стан раёна і на яго аснове рыхтуем практычныя прапановы па правядзенні санітарна-аздараўленчых і супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, інфармуем насельніцтва па вядзенні здаровага ладу жыцця.

У іх, а таксама ў правілах харчавання, загартоўвання арганізма, захаванні здароўя на фізічным, сацыяльным і псіхічным узроўнях прафесійна разбіраецца фельчар-валеолаг Наталля Слабадзянюк. Яна робіць усё для таго, каб чалавек мог як найдаўжэй захаваць сваё здароўе.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.