14 октября — День матери. Материнское счастье Анастасии Сарычевой и Антонины Липик

Общество

Усе – любімыя

Ёсць такая кароценькая прытча. Аднойчы ў маці спыталі, каго з дзяцей яна найбольш любіць. «Таго, хто захварэў, пакуль не паправіцца, хто ў дарозе — пакуль не вернецца дадому, хто вельмі стаміўся, пакуль не адпачне», — адказала жанчына.

Я не задавала такога пытання мнагадзетнай маці Анастасіі Сарычавай з райцэнтра, якая разам з мужам Іванам выхоўвае трох дачушак. Дакладней, выхаванне амаль цалкам на яе плячах, паколькі тата зарабляе на сям’ю грошы за межамі Беларусі і дадому прыязджае толькі на кароткі час. Безумоўна, стамляецца. Але ж і радасць вялікая, калі Маргарыта, Арына і Васіліса так, як на гэтым здымку, аблепяць з усіх бакоў і зацалуюць маму. І хіба яна не аднолькава моцна любіць кожную з іх?

Яны – мае крылы

Гэты здымак зроблены ў чэрвені бягучага года падчас святкавання залатога юбілею пастаўчанкі Антаніны Ліпік. Побач з ёй — дочкі Алена і Наташа. Адно задавальненне бачыць шчаслівае трыа. Адзначаю падабенства сясцёр з маці і паміж сабой. Антаніна Уладзіміраўна смяецца: «Я нават сама іншы раз іх блытаю, хоць ёсць розніца ва ўзросце. Яны — мае крылы, дыханне, гонар. Лена жыве ў Мінску, Наташа — у Паставах. Абедзве замужам. Вельмі дружныя. А колькі клопату і любові праяўляюць да мяне!»

Вось яно, мацярынскае шчасце, якое расцвітае з дня нараджэння дзіцяці і доўжыцца ўсё жыццё. Няпростае, клапатлівае, часам трывожнае, але шчасце!

Фаіна Касаткіна. Фота дасланы героямі публікацый



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.