Круглый год и каждый день трудятся на дорогах работники филиала «ДЭУ-33» РУП «Витебскавтодор»

Общество

Круглы год і кожны дзень на дарогах рэспубліканскага значэння, якія праходзяць праз наш раён, працуюць работнікі філіяла «ДЭУ-33» РУП «Віцебскаўтадар».

Наперадзе самы адказны перыяд — зіма, — гаварыў начальнік філіяла Алег Крукоўскі. — Якой бы добрай ні была дарога, але і на ёй у непагадзь ва­дзіцеляў можа падсцерагаць небяспека. Галалёд, туман, снежныя заносы — асноўныя прычыны аварый. Мы робім усё для таго, каб дарога была бяспечнай. Да будучай зімы падрыхтаваліся: назапашана неабходная колькасць пясчана-салянай сумесі, гатова да работы тэхніка.

У сераду дарожнікі бы­лі задзейнічаны на роз­ных участках. Адны абу­ладкоўвалі аўтобусны прыпынак насупраць заправачнай станцыі каля 5 гарадка, іншыя добраўпарадкоўвалі тэрыторыю каля шматкватэрнага до­ма, які ўзводзіцца ў Навасёлках.

З пачатку года калектывам філіяла «ДЭУ-33» выкананы вялікі аб’ём работ. Шмат сіл і сродкаў укла­дзена ў рамонт моста каля Норыцы па дарозе на Полацк. Яго працягласць — 18 метраў. Там заменена гідраізаляцыя, асфальтавае пакрыццё, тратуарныя блокі, бар’ерныя і поручневыя агароджы, наведзены парадак у падмаставой зоне. Кіраваў работамі начальнік лінейна-дарожнай дыстанцыі №332 Аляксей Шаламіцкі.

8 кіламетраў дарог адра­мантавана шляхам паверхневага пакрыцця. Гэта была зона адказнасці начальніка ЛДД-333 Грыгорыя Лапуткі. Будаўніцтвам лесагаспадарчай дарогі працягласцю 3,5 кіламетра Глыбоцкага лясгаса займаліся пастаўскія дарожнікі пад кіраўніцтвам начальніка ЛДД-331 Сяргея Буйко. Нягледзячы на малады ўзрост, Сяргей мае вопыт у будаўніцтве лясных дарог — першы яго аб’ект (7,5 кіламетра) уведзены ў эксплуатацыю ў 2019 го­дзе ў нашым раёне. Новая лясная дарога прынесла калектыву філіяла 650 тысяч рублёў прыбытку. Сёлета ДЭУ-33 каля вёскі Жданы распрацаваны свой кар’ер. Да гэтага пясок, гравій закуплялі ў філіяле «Пастаўскае ДРБУ-132». Для перапрацоўкі пяску набыта новае сартавальнае абсталяванне і пагрузчык, на якім працуе вопытны машыніст Часлаў Жыдкі. Работамі ў кар’еры кіруе малады, кампе­тэнтны і перспектыўны майстар Алег Карчажка.

Алег Крукоўскі самыя шчырыя словы падзякі адрасаваў вельмі многім работнікам. Найбольш старанныя напярэдадні прафесійнага свята ўдастоены розных узнагарод.

Задаволены падарункам механізатар Генадзій Пусько: арганізацыя літаральна ў чацвер атрымала новы МТЗ-82 і даверыла яго Генадзію.

Анна Анішкевіч
Фота дасланы ДЭУ-33



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.