Матчи второго раунда финальной стадии сильнейших команд 2-й лиги вызвали большой интерес

Спорт

Пара рашаючых сустрэч

Матчы другога раўнда фінальнай стадыі наймацнейшых каманд 2-й лігі выклікалі вялікі інтарэс. Беларуская федэрацыя футбола ўпершыню арганізавала прамую трансляцыю ўсіх сустрэч, якія мелі важнае значэнне для іх удзельнікаў. Справа ў тым, што пераможцы гэтых паядынкаў па выніках двух матчаў не толькі выйдуць ў паўфінал турніру, але і аўтаматычна атрымаюць пуцёўкі ў прафесійную 1-ю лігу.

Крыўдзіцель дзеючага чэмпіёна Віцебшчыны ў 1/8 фіналу — ФК «Асіповічы» — прымаў фаварыта ад Брэсцкай вобласці — «Стэнлес» (Пінск). Дарэчы, з асіповіцкай камандай у гэтым дывізіёне пастаўчане правялі 4 сустрэчы і толькі аднойчы ёй саступілі. На гэты раз пінчане вызначыліся ў пачатку матча, але ФК «Асіповічы» вырваў валявую перамогу з лікам 2:1.

Момант вострай атакі пастаўчан у матчы з віцебскім «Газавіком»

Футбалісты БДУ зноў згулялі трэці па ліку безгалявы паядынак (0:0) з «Макслайнам» (Рагачоў). У паўторным супраць­стаянні на Гомельшчыне на полі будзе вельмі горача, як і ў астатніх матчах.

У іншых гарадах краіны былі зафіксаваны такія вынікі: «Партызан» (Салігорск)—«Днепр-Юні» (Магілёў) — 1:0, ФК «Астравец»—ФК «Маларыта» — 2:1. Сёлета ФК «Паставы» не ўвайшоў у лік найлепшых клубаў 2-й лігі Віцебшчыны, але быў блізкі да гэтага.

У цэлым пастаўчане нядрэнна правялі чэмпіянат Беларусі, — адзначыў іх галоўны трэнер Васіль Грантоўскі. — Яны адзіныя ў вобласці, хто гуляў выключна сваімі футбалістамі. Наша каманда самая маладая і перспектыўная. У гэтым годзе ў першынстве і Кубку Беларусі яна згуляла ўсяго 18 матчаў. На яе рахунку 10 перамог і па 4 нічыі і паражэнні. Прычым толькі ў Полацку сапернік перайграў пастаўчан. У астатніх паядынках яны выглядалі лепш за сваіх апанентаў, але падво­дзіла празмернае хваляванне пры рэалізацыі шматлікіх галявых момантаў. Калі зможам захаваць цяперашні склад і даўкамплектавацца, то ў будучым рэальна прэтэндаваць на медалі ў Віцебскім дывізіёне.

Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.