На поле у д. Харки во время уборки кукурузы загорелся комбайн (+видео)

Безопасность

Убіраў кукурузу і загарэўся

19 кастрычніка каля 2 гадзін дня на пульт дзяжурнага Пастаўскага РАНС паступіла паведамленне пра тое, што паблізу вёскі Харкі Варапаеўскага сельсавета падчас уборкі кукурузы ў полі загарэўся кормаўборачны камбайн, які належыць СП «Дунілавічы-агра».

Калі падраздзяленні райаддзела па надзвычайных сітуацыях прыбылі на месца, камбайн гарэў адкрытым агнём. Да іх прыезду механізатар спрабаваў самастойна справіцца з полымем з дапамогай вогнетушыцеля, але не змог. У выніку пажар ліквідавалі ратаўнікі. Пасля тушэння яны канстатавалі, што агонь пашкодзіў кабіну, маторны адсек і колы камбайна.

Па факце пажару праводзіцца праверка, устанаўліваецца яго прычына. Разглядаецца версія кароткага замыкання электраправодкі машыны.

Алена Шапавалава
Фота даслана РАНС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.