Не количеством, а качеством характеризуется работа педколлектива Куропольской базовой школы

Образование

Не колькасцю, а якасцю характарызуецца работа педкалектыву Курапольскай базавай школы.

У 90-я гады ў Кураполлі жыло нямала маладых сем’яў, дзеці з якіх вучыліся ў мясцовай школе. Апошнім часам колькасць навучэнцаў тут, як і ў большасці сельскіх школ, зменшылася. Але па-ранейшаму яны атрымліва­юць тут глыбокія веды, усебакова развіваюцца. У сваёй рабоце настаўнікі выкарыстоўваюць наватарскія падыходы ў навучанні. Кіруе калектывам Галіна Іванаўна Ціхановіч. Яна выкладае матэматыку і фізіку. За 30 гадоў работы прайшла ўсе прыступкі кар’ернага росту (9 гадоў была завучам, 14 — дырэктарам), набыла багаты вопыт, згуртавала педагогаў.

Валянціна Падгайская, Наталля Кірыленка і Наталія Казакова з дырэктарам Галінай Ціхановіч

Не толькі асновы ведаў, але і выхавання закладваюцца ў пачатковых класах, — упэўненая дырэктар. — І для гэтага прыкладва­юць шмат намаганняў крэатыўныя Наталля Кірыленка і Наталія Казакова. Першая ўжо некалькі гадоў вядзе ў дадатак і ўрокі фізкультуры. Дзякуючы ёй навучэнцы нашай школы ўдзельнічаюць у раённых і нават абласных спаборніцтвах, турзлётах. Прыемна, што нароўні з навучэнцамі сярэдніх школ курапольцы паказваюць высокія вынікі, займаюць прызавыя месцы.

Наталія Казакова адказная за сацыяльна-педагагічную работу. Працуючы з нядобранадзейнымі сем’ямі, выступае ў ролі дарадцы, кансультанта, абаронцы дзяцей: адказвае на пытанні бацькоў, звязаныя з узроставымі псіхалагічнымі і фізіялагічнымі зменамі ў дзяцей, дае парады па іх выхаванні, кансультуе па сямейным заканадаўстве, ахове дзіцячых правоў. Пры рабоце з бацькамі ўлічвае іх сацыяльны статус, ацэньвае ступень зацікаўленасці ў поспехах сваіх дзяцей, гатоўнасць ісці на кантакт. Прымяняе дыферэнцыраваны падыход у рабоце.

Правая рука дырэктара — намеснік Валянціна Падгайская. Яна доўгі час настаўнічала ў казянскай школе Браслаўскага раёна. А калі тую закрылі, перайшла ў курапольскую і актывізавала работу ў аб’яднаннях па інтарэсах, экскурсійную і навукова-даследчую дзейнасць. Вучні школы прадстаўлялі свае работы на раённай навукова-практычнай канферэнцыі «Глорыя», абласной — «Эўрыка» і атрымлівалі высокія ацэнкі. Традыцыйна ў школе праводзяцца прадметныя тыдні, КВЗ, сустрэчы з цікавымі людзьмі, мерапрыемствы па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця, вывучэнні гісторыі свайго краю і Радзімы.

Праектаў, якія хочуць рэалізаваць у малакамплектнай школе настаўнікі, нямала. Было б толькі з кім працаваць.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.