Поздравляем с Днём матери!

Главное Общество

 

Сёння ў нашай краіне адзначаецца адно з самых светлых і душэўных свят — Дзень маці. Мацярынства — самая святая місія жанчыны. Найвялікшае шчасце дарыць жыццё, бачыць у дзецях свой працяг. І найвялікшая адказнасць — выхаваць іх годнымі грамадзянамі. Гэта нястомная праца без выхадных і водпускаў, сапраўдны подзвіг, варты пакланення. Вы ахінаеце сваіх дзяцей клопатам, саграваеце цяплом і любоўю, натхняеце на добрыя справы, становіцеся для іх апорай у жыцці. Няма ў свеце больш блізкага і роднага чалавека, чым маці.

Пастаўчанка Кацярына Грынько з сыночком Глебам (Фота Рыты Шылей)

Дарагія мамы, добрыя мудрыя, цярплівыя! Дзякуй вам за падораныя жыцці і нізкі паклон за самаахвярнасць! Жадаем усім здароўя, спакою, дабрабыту. Будзьце шчаслівыя і любімыя вашымі дзецьмі.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.