Пожарные проверили соблюдение правил пожарной безопасности на объектах строительства

Безопасность

Адны выканалі, іншыя – не

У рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам!», якая праходзіць з 18 па 29 кастрычніка, на мінулым тыдні работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі рэйд па будаўнічых пляцоўках Пастаўшчыны. Яго мэтай было праверыць выкананне правіл пажарнай бяспекі на аб’ектах будаўніцтва.

У рэйд адправіліся старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Аляксандр Іршонак і інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Віталій Змітровіч. Яны наведалі Пастаўскі РЭС, дзе вядзецца капітальны рамонт з мадэрнізацыяй будынка майстэрань з гаражамі, і пляцоўку будаўніцтва 12-кватэрнага дома ў аграгарадку Навасёлкі. Абодва аб’екты інспектары правяралі раней і выявілі шэраг парушэнняў пажарнай бяспекі, на якія ўказалі генпадрадчыкам. Наколькі ўхілены парушэнні, прадэманстраваў рэйд.

Аляксандр Іршонак гутарыць з рабочымі прадпрыемства «Прампалівабуд» з Мінска

Капітальным рамонтам майстэрань і гаражоў Пастаўскага РЭС займаецца ўнітарнае будаўнічае прадпрыемства «Прампалівабуд» з Мінска. Да яго ў пажарных было асабліва шмат прэтэнзій падчас папярэдняга наведвання будпляцоўкі. Практычна ўсе яны засталіся і на гэты раз. Так, вагоны-бытоўкі для рабочых размешчаны не ў адпаведнасці з праектам арганізацыі будаўніцтва. Тое ж самае датычыць пляцовак для захоўвання гаручых матэрыялаў. Бытоўкі і аб’ект у цэлым не ўкамплектаваны вогнетушыцелямі, у іх адсутнічаюць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Дапускаецца курэнне па-за спецыяльна абсталяванымі месцамі, пра што сведчаць раскіданыя па ўсёй тэрыторыі «бычкі».

Па выніках праверкі кіраўніцтву генпадраднай арганізацыі будзе ўручана прадпісанне з устаноўленымі тэрмінамі ўхілення парушэнняў. Інфармацыю перададзім таксама заказчыку для прыняцця мер рэагавання, — зазначыў Аляксандр Іршонак.

Іншая карціна ў Навасёлках, дзе ўзводзіцца новы жылы дом. У папярэдні свой візіт пажарныя забаранілі будаўнікам «Рассвета Пастаўскага» эксплуатацыю печы ў адным з вагончыкаў, паколькі яна была незаводскай вытворчасці. «Рассветаўцы» прынялі гэта да ведама і замянілі печ на заводскую. Акрамя таго, даўкамплектавалі аб’ект будаўніцтва вогнетушыцелямі, перасталі сушыць адзенне побач з печамі. Адзіная заўвага па гэтым аб’екце — не ўсе вагончыкі і пляцоўкі для захоўвання гаручых матэрыялаў размешчаны ў адпаведнасці з праектам арганізацыі будаўніцтва.

Падчас рэйду інспектары праверылі таксама будаўнічыя матэрыялы на прадмет іх сертыфікацыі і адпаведнасці рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза, правялі гутаркі з рабочымі на тэму пажарнай бяспекі, раздалі прысутным памяткі з карыснымі парадамі ад МНС.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.