Работники ОАО «Новоселки-Лучай», привитые от COVID-19 , получат выплаты по 50 рублей

Общество

Бонус ад прафсаюза

Дырэкцыя і прафкамітэт ААТ «Навасёлкі-Лучай» пастаянна клапоцяцца пра сваіх работнікаў. Пасля таго, як сітуацыя з COVID-19 ускладнілася, тут актывізавалася інфармацыйная работа па папярэджанні распаўсюджання інфекцыі. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце сельгаспрадпрыемства Славамір Шапель разам з загадчыцай Лучайскага фельчарска-акушэрскага пункта і медсястрой Навасёлкаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Алай Сукманавай пабывалі на фермах у Навасёлках, Лучаі, Старым Двары, Дземяшах, на рабатызаваным комплексе ў Коўзанах і падрабязна расказалі пра меры прафілактыкі і неабходнасць вакцынацыі супраць каранавіруса. Каб зрабіць прышчэпку, работнікам палёў і ферм неабавязкова ісці ў амбулаторыю або на ФАП, медыкі гатовы выехаць у працоўныя калектывы. І гэта практыкуецца.

Вакцынацыю праводзіць медсястра Ала Сукманава

— У гаспадарцы працуюць каля 400 чалавек, — гаварыў Славамір Шапель. — Амаль 100 з іх ужо зрабілі прышчэпкі. З мэтай захавання працаздольнасці калектыву, максімальнага зніжэння затрат, звязаных са стратамі рабочага часу, рашэннем прафкамітэта прыняты канкрэтныя меры да таго, каб матываваць людзей клапаціцца пра сваё здароўе і здароўе блізкіх ва ўмовах неспрыяльнай эпідсітуацыі. Унесены дапаўненні ў калектыўны дагавор. Згодна з імі, работнікі, якія вакцынаваліся, будуць заахвочаныя — атрымаюць выплаты па 50 рублёў.

Прафілактычную гутарку праводзіць Славамір Шапель

У многіх краінах людзей штрафуюць за ігнараванне прышчэпак, а мы вырашылі, што трэба іх да гэтага стымуляваць. На грошы, якія мы выдзяляем, яны змогуць набыць, напрыклад, вітаміны, фрукты для ўмацавання імунітэту. Спадзяёмся, што прынятае рашэнне дазволіць захаваць здароўе калектыву.

У сераду на комплекс у Коўзанах Славамір Шапель зноў прыехаў з Алай Сукманавай. Яны напомнілі прысутным пра суп­рацьэпідэмічныя мерапрыемствы як у калектыве, так і ў месцах масавага знаходжання людзей. Пасля прафілактычнай гутаркі работнікам прапанавалі адразу вакцынавацца. Жадаючыя знайшліся. У той дзень за кошт прафсаюза тут былі папоўнены запасы дэзсродкаў і раздадзены ахоўныя медыцынскія маскі.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.