С каждым туром в финальном республиканском этапе плей-офф среди команд 2-й лиги накал борьбы возрастает

Спорт

Чацвёрка шчасліўшчыкаў

З кожным турам у фінальным рэспубліканскім этапе плэй-оф сярод каманд 2-й лігі напал барацьбы ўзрастае. У мінулыя выхадныя ў чатырох паўторных чвэрцьфінальных матчах было забіта 20 галоў. Найбольш драматычна сустрэчы завяршыліся для абедзвюх каманд з Брэстчыны: па суме дзвюх праведзеных гульняў яны выбылі са спаборніцтваў.

Падзеі на гарадскім стадыёне ў Маларыце разгортваліся па цікавым сцэнарыі. Ужо ў пачатку матча чэмпіён Гродзенскай вобласці — ФК «Астравец» — на 6-й хвіліне выйшаў наперад пасля трапнага стрэлу найлепшага бамбар­дзіра лігі Аляксея Хадневіча. Маларытчане не пага­дзіліся з такім развіццём падзей і пайшлі наперад. Напружанне было настолькі вялікім, што суддзя вынес ігракам абедзвюх каманд 12 папярэджанняў. За чвэрць гадзіны да заканчэння гульні адзін з абаронцаў Астраўца быў выдалены з поля. Акрыленыя маларытчане ўзмацнілі свой націск і за 9 хвілін правялі ажно 3 мячы ў вароты саперніка. ФК «Астравец», дзякуючы намаганням свайго паўабаронцы Паўла Лоўгача, на апошняй хвіліне скараціў розніцу ў ліку. Нягледзячы на паражэнне (2:3), нашы суседзі з Гродзеншчыны заваяваялі пуцёўку ў 1-ю лігу за кошт большай колькасці галоў на чужым полі.

У паўторным матчы ў Пінску з ФК «Асіповічы» мясцовы «Стэнлес» выйшаў наперад (2:1), у адной з контратак госці зраўнялі лік (2:2), таму пінчанам неабходна было забіць 2 мячы, і неўзабаве яны выканалі палову задачы. Фінальны свісток зафіксаваў нічыйны вынік — 3:3, што дазволіла камандзе з Асіповіч таксама заваяваць права ў сезоне 2022 года выступаць рангам вышэй. «Шахцёр» (Салігорск) на выездзе ў Магілёве не пакінуў шанцаў (0:2) футбалістам «Дняпра-Юні». Рагачоўскі «Макслайн» з буйным лікам 5:2 перамог каманду БДУ (Мінск).

Такім чынам пуцёўкі ў прафесійную 1-ю лігу заваявалі футбалісты з Астраўца, Асіповіч, Салігорска і Рагачова. (Пастаўчане ў другім па моцы дывізіёне беларускага футбола раней таксама выступалі, але замацавацца ў ім не здолелі.) Чатыры найлепшыя клубы сезона-2021 2-й лігі цяпер прадоўжаць барацьбу за медалі ў паўфінале, а затым — у рашаючым матчы года.

Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.