Сёння – Дзень аўтамабіліста і дарожніка. Віншуем!

Важное Общество

Паважаныя работнікі аўтамабільнага транспарту і дарожных арганізацый Пастаўшчыны, шаноўныя ветэраны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша надзейная работа ў многім спрыяе стабільнай жыццядзейнасці нашага раёна. Вы штодня перавозіце шмат пасажыраў і вялікую колькасць грузаў, мадэрнізуеце транспартную інфраструктуру, садзейнічаеце ўдасканаленню сферы паслуг, развіццю рэсурсазберагальных тэхналогій.

Дарожныя службы, якія абслугоўваюць аўтамабільныя дарогі, працуюць пры любых умовах надвор’я і клапоцяцца пра бяспеку на іх.

Мы цэнім вашу працу, прафесіяналізм, майстэрства і адказнасць. Дзякуем за тое, што вашымі намаганнямі, забяспечваецца выхад на лінію транспарту, прыводзяцца ў парадак прыдарожныя палосы і вуліцы.

Нізкі паклон ветэранам-аўтамабілістам і дарожнікам за той уклад, які яны ўнеслі ў развіццё аўтамабільнай і дарожнай структур раёна. Жадаем усім безаварыйнага руху, здароўя, сямейнага дабрабыту, новых поспехаў. Няхай ніколі не падводзіць тэхніка і нязменнай спадарожніцай будзе ўдача.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.