Справляться по хозяйству Валентине Хозяевой помогает соцработник Ольга Шатекаури

Общество

З Оляй лягчэй гаворыць Валянціна Хазяева пра сацыяльнага работніка.

У кватэры Валянціны Іосіфаўны мяне адразу ўразілі багаты сучасны інтэр’ер і ідэальная чысціня. Калі б не ведала ўзрост гаспадыні і пра яе нездароўе, то падумала б, што тут жыве маладая забяспечаная сям’я акуратыстаў.

Я не сяду за стол есці, калі ў якім-небудзь пакоі будзе хоць невялічкі беспарадак, — прызналася Іосіфаўна. — Так прывучаная з дзяцінства. Але падвяло здароўе — і стала цяжка ўпраўляцца з усім. Таму і звярнулася па дапамогу ў сацслужбу. Тым больш што сацыяльны работнік — дачка маёй даўняй сяброўкі і жыве ў нашым, шостым, гарадку. Вельмі ўдзячная ёй. Оля старанная, адказная, ураўнаважаная, дапамагае ва ўсім, што папрашу. У мяне ёсць сын, нявестка, унучка, якія клапоцяцца пра мяне. Але яны далёка — у Маскве, а Оля — побач.

Такіх падапечных, як Валянціна Іосіфаўна, у Вольгі Шацекауры 10 . У сацслужбе жанчына ўсяго трэці год. Да гэтага працавала бухгалтарам. Новая работа не напалохала. Кажа, што знаходзіць агульную мову з усімі, каго абслугоўвае, і стараецца дагадзіць кожнаму. Для пажылых дорага не толькі дапамога, але і простыя чалавечыя зносіны. Тым больш адзінокаму чалавеку важна, каб яго пачулі.

Паслязаўтра ў краіне адзначаецца свята людзей залатога ўзросту. Несумненна, Вольга Шацекауры і ўсе іншыя сацработнікі павіншуюць сваіх падапечных і пажадаюць ім самага галоўнага — здароўя.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.