Территория СШ №3 и детсада «Спутник» постоянно благоустраивается

Образование

Для прыгажосці і камфорту

Тэрыторыя, прылеглая да СШ №3, пастаянна добраўпарадкоўваецца. На гэтым тыдні яркасці прыдалі ёй сінія і блакітныя флажкі, устаноўленыя на алеі, якая вядзе да навучальнай установы.

— Прыгажосць ствараем сумесна з ініцыятыўнымі, крэатыўнымі настаўнікамі, баць­камі і пры дапамозе многіх прадпрыемстваў і арганізацый, — расказвала дырэктар СШ №3 Вераніка Казлоўская. — Флажкі з’явіліся дзякуючы настаўніцы працоўнага навучання Анастасіі Клянцэвіч, класнаму кіраўніку 2 «Б» класа Марыне Блюдзенавай і бацькам яе вучняў Арцёму Міхновічу і Ула­дзіміру Петуху. Лясгас падарыў нам маладзенькія туі, якія выса­дзілі каля школы, і новыя лаўкі. На іх у перапынках паміж заняткамі змогуць адпачываць вучні, а вечарамі тут любяць гуляць маладыя мамы з дзеткамі. Ім таксама будзе камфортна пасядзець і палюбавацца наваколлем.

Аляксандр Іванькоў перадае туі Вераніцы Казлоўскай і навучэнцам школы

Вераніка Казлоўская ўдзячная кіраўніцтву пагранкамендатуры «Паставы», УП ЖКГ, ДРБУ-132 і ДЭУ-33, дзяржкаледжа за цеснае супрацоўніцтва і гатоўнасць дапамагаць навучальнай установе.

Алея каля СШ №3

Лясгас выканаў яшчэ адну просьбу работнікаў сферы адукацыі: вырабіў і ўстанавіў дзве альтанкі каля дзіцячага сада «Спадарожнік». Адной альтанкай займаліся леснікі Пастаўскага лясніцтва Генадзій Шышла і Мікалай Комар, другой — Камайскага — Алег Галяш і Аляксандр Богуш.

За ўстаноўкай альтанкі Генадзій Шышла і Мікалай Комар

У панядзелак яны ўзяліся за абуладкаванне месцаў адпачынку дашкалят. З намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Аляксандрам Іваньковым я паназірала за іх работай. Яна кіпела. Мужчыны хутка і якасна зрабілі надзейны каркас і манціравалі дах. У чацвер вырабы апрацавалі спецыяльным фарбавым растворам. Мінуць выхадныя — і дзеці змогуць ба­віць час у новай зоне адпачынку на свежым паветры.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.