Учащиеся колледжа Даша Швайковская и Глория Дундер поощрены стипендией от обкома и райкома профсоюза работников АПК

Образование

Заахвочаны за старанне і актыўнасць

Даша Швайкоўская і Глорыя Дундзер вучацца на трэцім курсе Пастаўскага дзяржаўнага каледжа. За выдатныя поспехі ў авалоданні прафесійнымі ведамі, актыўны ўдзел у жыцці навучальнай установы яны заахвочаны стыпендыяй ад абкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Жадаю і надалей заставацца лідарамі ва ўсім, рэалізоўваць планы, дабівацца яшчэ большых поспехаў, быць прыкладам для іншых, — гаварыў, уручаючы дзяўчатам дыпломы і сертыфікаты на атрыманне стыпендыі, старшыня райкама работнікаў АПК Васілій Катовіч.

Гэта нашы найлепшыя навучэнкі, — тлумачыў дырэктар каледжа Сяргей Герасіменка. — Абедзве — актывісткі, старанныя ў вучобе, таму іх і прадставілі да ўзнагароджання.

Даша з дзяцінства любіла дапамагаць маме гатаваць абед. Асабліва падабалася прыдумваць штосьці новае для святочнага стала. Эксперыментавала з ужо традыцыйнымі салатамі, пірагамі. І калі паўстала пытанне з выбарам прафесіі, без ваганняў падала дакументы ў Пастаўскі дзяржаўны каледж на повара 5 разраду.

Я з Мядзельскага раёна, — расказвала Даша Швайкоўская.За плячыма — тры гады вучобы. Цяпер праходзім практыку. У сваім выбары не расчаравалася і лічу, што прафесія повара-тэхнолага запатрабаваная. Мы вучымся гатаваць як простыя стравы, так і кулінарныя шэдэўры, арыгінальна іх афармляць і сервіраваць стол. Увогуле, распачынаць прыгатаванне любой стравы трэба на пазітыве. Цікава выкладае асновы тэхналогіі прыгатавання ежы Анастасія Васільеўна Краўчанка. Куратарам у нас — Алёна Георгіеўна Волк. Мне падабаецца займацца кандытарствам: гэта не толькі самая салодкая работа, але і самая творчая. Пасля заканчэння каледжа планую вярнуцца дадому і працаўладкавацца па спецыяльнасці.

Глорыя закончыла відзаў­скую школу. Марыла пра прафесію сувязіста, але не хапіла адной дзясятай бала. Параіўшыся з роднымі, пайшла вучыцца на повара.

Атрыманыя поварскія навыкі спатрэбяцца ў жыцці, — разважала Глорыя Дун­дзер. — Вучыцца цікава. Задавальняюць умовы пражывання ў інтэрнаце. У каледжы працуюць розныя гурткі і спартыўныя секцыі. Я танцую, спяваю, гуляю ў валейбол. Але на першым плане — вучоба. Я стараюся, таму і сярэдні бал высокі. Пасля заканчэння каледжа думаю прадоўжыць вучобу.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.