Установили АПИ, проверили печи. На Поставщине проверили на безопасность дома пожилых людей

Безопасность

Устанавілі АПА, праверылі печы

За 9 месяцаў бягучага года ў Віцебскай вобласці адбылося 719 пажараў, на якіх загінуў 71 чалавек. На Пастаўшчыне за гэты перыяд 32 пажары забралі жыцці 4 чалавек. Як сведчыць статыстыка, у многіх выпадках прычынамі вогненных здарэнняў сталі парушэнні правілаў устройства і эксплуатацыі печаў, а іх ахвярамі — пажылыя людзі.

Віталій Змітровіч уручае памяткі жыхару вуліцы Кастрычніцкай у Паставах

Адзінокія, адзінокапра­жываючыя састарэлыя і інваліды пастаянна знаходзяцца ў полі зроку работнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Асаблівую ўвагу ратаўнікі звяртаюць на іх у ацяпляльны перыяд. Адно з праяўленняў такой увагі — бясплатная ўстаноўка ў прыватных дамах некалькіх жыхароў Пастаў аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Зроблена гэта было на днях у рамках рэспубліканскай акцыі «Моладзь — за бяспеку», а з дабрачыннай місіяй да пажылых накіраваліся інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Віталій Змітровіч і актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных.

Устаноўка аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка

У кожным з наведаных дамоў работнік райаддзела і яго добраахвотныя памочнікі не толькі прымацавалі на столі невялікі, але вельмі патрэбны прыбор, які ў выпадку пажару здольны выратаваць жыццё гаспадару і іншым жыльцам. Яны таксама праверылі стан пячнога ацяплення, правялі кароткі лікбез для пенсіянераў. У прыватнасці, Віталій Змітровіч нагадаў пра неабходнасць чысціць дымаход печы не радзей за два разы на год і абавязкова — перад ацяпляльным сезонам, каб не збіралася сажа, якая можа загарэцца. Акцэнтаваў увагу на абавязковай наяўнасці перадтопачнага ліста. Некаторым пажылым загадаў прыбраць рэчы і смецце каля печы, пабяліць яе і замазаць трэшчыны, бо праз іх у хату можа пайсці дым.

На развітанне госці ўручылі гаспадарам памяткі з карыснымі парадамі ад МНС, якія дапамогуць пазбегнуць бяды не толькі дома, але і каля яго. Калі пажылыя бу­дуць прытрымлівацца гэтых няхітрых рэкамендацый, стане менш пагроз іх жыццю і здароўю, а ў ратаўнікоў — менш выездаў на ліквідацыю пажараў.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.