В акцию «Чистый лес» включились много представителей организаций, учащихся школ, волонтеров

Природа

Пачысцела ў лясах і месцах адпачынку

Нягледзячы на замаразкі, у суботу шмат прадстаўнікоў розных арганізацый, навучэнцаў школ, валанцёраў уключыліся ў акцыю «Чысты лес». Па папярэднім узгадненні з дырэкцыяй лясгаса кожнай групе была адведзена тэрыторыя для навядзення парадку на ёй.

— Гэта акцыя ў нашай краіне праводзіцца ў 11 раз па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, — расказваў намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Іванькоў. — Сёлета мерапрыемства было прымеркавана да Года народнага адзінства.  Падчас экамарафону мы імкнёмся не толькі наводзіць парадак у лясным фондзе, але і выхоўваць у нашых лю­дзей беражлівыя адносіны да прыроды, а таксама цаніць працу тых, хто вырошчвае лес і ахоўвае яго.

Урочышча Сасоннік — любімае месца адпачынку жыхароў мікрараёна 6 гарадка. Сюды прыхо­дзяць сем’ямі, каб пагуляць і падыхаць свежым паветрам. На жаль, некаторыя адпачывальнікі пакідаюць пасля сябе тое, што трэба было б данесці да сметніцы. Навядзеннем парадку ў Сасонніку ў суботу зай­маліся ваеннаслужачыя 1-га радыётэхнічнага цэнтра, члены БРСМ. Ва ўрочышчы Сасноўка актыўна працавалі навучэнцы гарадскіх школ.

— Сёння ў навядзенні парадку прынялі ўдзел больш за 100 валанцёраў і 145 работнікаў лясгаса, — падвёў вынікі акцыі Аляксандр Іванькоў. — Работы вяліся ва ўсіх лясніцтвах. Ачышчалі лес ад захламленасці, бытавога смецця, добраўпарадкоўвалі месцы адпачынку насельніцтва, праводзілі дапаўненне лясных культур. Сабралі больш за 4 кубаметры смецця, на плошчы 2,5 гектара правялі дадатковыя пасадкі лесу і на паўгектары пасадзілі новы. Радуе, што актыўнымі ўдзельнікамі акцыі была моладзь.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.