В Хотилах завершили уборку кукурузы, продолжается работа в Новоселках и Юньках

Сельское хозяйство

Каралева пакідае палі

Асноўная частка кукурузы ідзе на забеспячэнне трывалай кармавой базы для грамадскага пагалоўя жывёлы. Кукурузны сілас — адзін з самых пажыўных і карысных. Для яго захоўвання ў гаспадарках падрыхтаваны спецыяльныя траншэі. Закладка сіласу вядзецца ўвесь светлавы дзень пры строгім захаванні тэхналогій. Каб корм быў якасным, яго трэба нарыхтоўваць у сухое надвор’е. Таму ў гэтыя дні работа на кукурузных палетках спорыцца. Завяршылі ўборку ў Хацілах. Амаль на 70% плошчы гэта работа праведзена ў Навасёлках, Юньках. Каралева палёў радуе хацілаўскіх, навасёлкаўскіх хлебаробаў, дзе сярэдняя ўраджайнасць адпаведна 467,7 і 418,5 цэнтнера з гектара. Тут ужо нарыхтавана зялёнай масы 18 195 і 26 870 тон, а на ўмоўную галаву жывёлы маюць 32 і 25 цэнтнераў кармавых адзінак, што значна больш, чым было летась.

Фота  Сяргея  Вшыўкава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.