В краеведческом музее прошел семинар по развитию туризма на Поставщине

Культура

Правялі семінар, падпісалі дагавор

21 кастрычніка ў Пастаўскім раённым краязнаўчым музеі прайшоў навукова-практычны семінар на тэму «Роля акадэмічнай навукі ў развіцці краязнаўства і рэгіянальнага турызму». У ім удзельнічалі дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Валодзіна, старшы выкладчык кафедры «Тэхналогій камунікацыі і сувязяў з грамадскасцю» БДУ Алена Яловая, старшыня праўлення Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў Юрый Важнік і яго намеснік Аляксандр Нікалайчык, дырэктар Пастаўскага раённага краязнаўчага музея Таццяна Гарошка, супрацоўнікі гэтай установы.

Сустрэча доўжылася больш чым пяць гадзін і была вельмі плённай, — расказвала Таццяна Гарошка. — Падчас абмеркавання мы закранулі шэраг пытанняў. У прыватнасці, гаварылі пра тое, як дзякуючы сучасным інфармацыйным тэхналогіям папулярызаваць сярод турыстаў наш музей, Пастаўшчыну ўвогуле. У тым, што яна мае найбагацейшую гісторыю, цікавыя славутасці, удзельнікі семінара пераканаліся на свае вочы. Для іх была арганізавана экскурсія па горадзе, па музеі ў палацы Тызенгаўзаў. Вынікам сустрэчы стала падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і нашым края­знаўчым музеем.

Яшчэ адзін семінар па развіцці рэгіянальнага турызму на Пастаўшчыне адбудзецца ў хуткім часе ў Мінску. На яго запрошаны супрацоўнікі раённага музея і мясцовыя ўлады.

Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.