В Поставах прямую линию и прием граждан провела начальник управления культуры и народного творчества Минкульта РБ Ирина Карпович

Культура

Крэатывяць у новым фармаце

22 кастрычніка ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча прамую лінію і прыём грамадзян правяла начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Карповіч.

У абмеркаванні пытанняў прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская, яе намеснік Ірына Лойка, дырэктар раённага Дома культуры Ала Чарнюк.

Дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна Ганна Літвіновіч агучыла прапанову жыхароў Пастаўшчыны перагледзець рэжым работы сельскіх бібліятэк. Цяпер яны адкрываюцца ў 11 гадзін і працуюць да 19.00. А  вяскоўцы просяць пачынаць і заканчваць рабочы дзень раней, так як з раніцы ідуць на фельчарска-акушэрскі пункт, у магазін, аддзяленне сувязі, і ім было б зручна заадно наведаць бібліятэку. Ірына Карповіч узгадніла новы графік работы сельскіх бібліятэк.

Дырэктар Варапаеўскай школы мастацтваў імя Іосіфа Сушко Ігар Гваздзеўскі ўзняў пытанне цэнтралізаванага абнаўлення музычных інструментаў для школ мастацтваў.

Сёння рабочая група Міністэрства культуры, у склад якой увайшлі міністр культуры Анатолій Маркевіч, яго намеснікі, а таксама кіраўнікі розных структурных падраздзяленняў, праводзіць адзіны дзень прыёму грамадзян у рэгіёнах Віцебскай вобласці, — расказвала Ірына Карповіч. — У жніўні з такой паездкай мы пабывалі ў Брэсцкай вобласці, наведаем і іншыя. Наша мэта — вывучыць эфектыў­насць работы рэгіянальных устаноў культуры, выслухаць прапановы іх работнікаў і проста нераўнадушных грамадзян, а таксама аказаць метадычную і практычную дапамогу.

У Беларусі сферы культуры аказваецца ўсебаковая падтрымка з боку дзяржавы. У мінулым годзе на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры выдзелена 45,8 мільёна рублёў. Актыўна выкарыстоўваюцца спонсарскія сродкі. Значныя карэктывы ў работу сферы ўнесла пандэмія, аднак культработнікі распрацоўваюць новыя формы работы. На дапамогу ім прыйшла лічбавізацыя. Каб не страціць гледача, забяспечыць занятасць работнікаў культуры, заставацца на плаву ў гэты няпросты час, яны аказваюць свае паслугі анлайн: змяшчаюць відэа розных канцэртаў і выступленняў у інтэрнэт, якія маюць сотні праглядаў.

У нашым раёне Ірына Карповіч наведала музей, размешчаны ў падвальных памяшканнях палаца Тызенгаўзаў, пабывала ў Пастаўскай школе мастацтваў імя А. Тызенгаўза, а затым адправілася ў Парыжскі сельскі Дом культуры і бібліятэку. Там папрысутнічала на пасяджэнні аматарскага аб’яднання «Парыжанка» і рэпетыцыі ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці.

COVID-19 у значнай ступені змяніў умовы жыцця і працы. Але работнікі культуры прыдумалі новы фармат работы і ўмеюць у ім крэатывіць, — падвяла вынікі візіту на Пастаўшчыну Ірына Карповіч.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.