Веня нашелся! Потерянный кот пришёл домой сам

Важное Природа

Чытачы «Пастаўскага краю», напэўна, памятаюць публікацыю пра няпросты лёс ката Вені, якога маленькім выкінулі на сметнік. Аднак коціку пашанцавала: яго заўважылі і аддалі ў прытулак для жывёл, а адтуль ён трапіў да клапатлівых гаспадароў. За чатыры гады знаходжання ў іх стаў сапраўдным членам сям’і, нават з йоркшырскім тэр’ерам пасябраваў.

Аднак аднойчы прыйшоў дадому з акрываўленай пыскай. Высветлілася, што ў яго зламаная сківіца. Дапамагчы Веню змаглі толькі ў адным з ветэрынарных цэнтраў у Мінску — пад наркозам сабралі сківіцу і ўставілі ў рот пласціну, з якой кот прахадзіў чатыры месяцы. Калі ж павезлі ў прыватную ветлячэбніцу ў Паставах здымаць швы, ён уцёк.

Веня с другом (фото из архива хозяев)

Занепакоеныя гаспадары праз газету прасілі пазваніць, калі хто ўба­чыць гадаванца. І ім званілі. Ездзілі па названых адрасах на Вакзальную, Юбі­лейную, Савецкую, Партызанскую, Заводскую і іншыя вуліцы. Бачылі вельмі падобных да Вені катоў, але не яго.

— Прайшло амаль два з паловай месяцы, і ў нас ужо не было надзеі, — расказваў Валерый, зноў завітаўшы ў рэдакцыю. — Але выходжу адной раніцай на вуліцу, а пад дзвярыма сядзіць наш Веня! Схуднелы, змардаваны, галодны. Ён быў з характарам, не вельмі любіў пяшчоту. А тут як падмянілі: трэцца ля ўсіх, лашчыцца, мурлыкае. Відаць, хапіў ліха…

Думаем, што чытачам будзе прыемна даведацца, што гадаванец з няпростым лёсам пасля працяглых блуканняў знайшоў дарогу дадому. А яго гаспадары ўдзячныя кожнаму, хто перажываў за лёс іх чатырохногага любімца, званіў.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.