За 9 месяцев текущего года зарегистрировано 145 обращений в райисполком

Местная власть

Формы работы са зваротамі – розныя

У раёне створана і пастаянна дзейнічае пэўная сістэма работы са зваротамі грамадзян, якая забяспечвае вы­рашэнне сацыяльна знач­ных пытанняў, абарону правоў і законных інтарэсаў насельніцтва. Формы яе розныя. Гэта правядзенне прамых і гарачых тэлефонных ліній, асабістыя і выязныя прыёмы, сустрэчы па месцы жыхарства, грамадская прыёмная па пытаннях прававой адукацыі.

За 9 месяцаў бягучага года зарэгістравана 145 зваротаў (пісьмовых, электронных, вусных), што складае да адпаведнага перыяду мінулага года 68,4%, а з улікам структурных падраздзяленняў райвыканкама — 303 (78,3% да мінулагодняга). Асноўная тэматыка зваротаў: паляпшэнне жыллёвых умоў, добраўпарадкаванне і ўтрыманне населеных пунктаў, у тым ліку вулічна-дарожнай сеткі, аказанне камунальных паслуг, сацыяльнае і пенсійнае забеспячэнне, працаўладкаванне і інш.

Павялічылася колькасць зваротаў па пытаннях адукацыі. Калі за 9 месяцаў мінулага года іх было ўсяго 2, то сёлета — 11. Гэта выклікана закрыццём базавай школы №5 г. Паставы і Андронаўскай яслі-сад—базавай школы, рэарганізацыяй Юнькаўскай яслі-сад—базавай школы.

Калі паступаюць калектыўныя звароты, якія ўтрымліваюць подпісы 30 і больш грамадзян, яны разглядаюцца з выездам на месца. Да катэгорыі калектыўных адносяцца і тыя, у якіх больш за аднаго заяўніка. Напрыклад, жыхары вуліцы Вакзальнай у райцэнтры хадайнічалі аб тым, каб заасфальтаваць пад’езд да лясгасаўскага цэха перапрацоўкі драўніны. Просьба задаволена. За сродкі, выдзеленыя лясгасам і з раённага бюджэту, пад’езд заасфальтаваны. Акрамя таго, зроблены бягучы рамонт асфальтавага пакрыцця, прылеглага да яго ўчастка вуліцы. Гаворачы пра дарогі, таксама адзначу, што па звароце грамадзяніна зроблена прафіляванне пад’езда да вёскі Станчыкі Лынтупскага сельсавета.

Варапаеўцаў з вуліцы Ленінскай непакоіла падтапленне і забалочванне прыдамавых тэрыторый. Такая карціна стваралася з-за таго, што труба, пракладзеная пад праезнай часткай дарогі, слаба прапускала ваду. Пасля звароту да кіраўніцтва райвыканкама былі ачышчаны водаадводныя каналы ў прыдарожнай паласе і прамыта труба.

Вяскоўцы з Вярэнек папрасілі зрэзаць 9 дрэў на землях агульнага карыстання, прылеглых да дома па вуліцы Школьнай. У ходзе разгляду звароту кампетэнтныя службы прыйшлі да заключэння, што выдаленню падлягаюць толькі 4 дрэвы. Іх і зрэзалі, а на астатніх 5-ці абрэзалі кароны.

У адпаведнасці з графікам, кіраўніцтвам райвыканкама праводзяцца асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. На такіх прыёмах за 9 месяцаў паступіла 48 зваротаў. Усе яны разгледжаны ў адпаведнасці з заканадаўствам, большасць — вырашаны. Таксама адбылося 15 сустрэч з насельніцтвам па месцы жыхарства, праве­дзены 33 прамыя тэлефонныя лініі. Акрамя кіраўніцтва райвыканкама, прамыя лініі праводзяць кіраўнікі ўсіх арганізацый, якія аказваюць насельніцтву паслугі. Працягвае працаваць гарачая лінія райвыканкама, якая прымае званкі грама­дзян не толькі ў будныя дні, але і ў выхадныя, святочныя.

Такім чынам, звярнуцца да прадстаўнікоў улады можа кожны чалавек. Па магчымасці яго пытанне будзе вырашана або ён атрымае кампетэнтнае растлумачэнне.

Таццяна Васільчанка, галоўны спецыяліст аддзела юрыдычнага, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.