2 диплома III степени привезли школьники Поставщины с областной научно-практической конференции «Эврика»

Образование

2 дыпломы ІІІ ступені заваявалі школьнікі Пастаўскага раёна на абласной навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў «Эўрыка». Яна прайшла ў мінулую суботу ў анлайн-рэжыме на базе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Усяго на «Эўрыку» навучэнцамі нашага раёна былі пададзены 23 даследчыя работы. З іх на выніковую абарону журы дапусціла 5 у 4-х секцыях: «Гісторыя», «Геаграфія», «Літаратуразнаўства (руская літаратура)» і «Proздароўе: біятэхналогіі для якасці жыцця». Як і летась, з-за неспрыяльнай эпідэмічнай абстаноўкі ў рэспубліцы аўтары работ не паехалі ў Віцебск, а прадстаўлялі іх анлайн, знаходзячыся ў сваіх навучальных установах. На прэзентацыю адводзілася 5 хвілін. Затым школьнікі павінны былі адказаць на пытанні членаў журы.

Фото из открытых источников

Найлепш прадставіць свае даследаванні і не разгубіцца перад шматлікімі пытаннямі выкладчыкаў Віцебскага дзярж­універсітэта атрымалася ў 11-класніцы пастаўскай СШ №4 Вікторыі Курцэвіч і яе равесніцы з Камайскай СШ Анастасіі Собаль. Вікторыя з’яўляецца аўтарам работы «Вызначэнне якасці вады з альтэрнатыўных крыніц пітнога водазабеспячэння насельніцтва горада Паставы», якую пісала пад кіраўніцтвам настаўніцы хіміі і біялогіі Таццяны Данілевіч. Анастасія з дапамогай настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Веранікі Ахрановіч працавала над «Гістарычнай спадчынай ваколіц мястэчка Камаі». Работы абедзвюх дзяўчат адзначаны дыпломамі ІІІ ступені.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.