Алё, рэдакцыя! Какова дальнейшая судьба здания бывшей БШ №5?

Важное Общество

Будынак пятай школы раздзеляць

Аптымізацыя сеткі ўстаноў адукацыі на Віцебшчыне ідзе не адзін год. У адпаведнасці з ёй, у нашым раёне па чарзе закрываюцца малакамплектныя школы, дзяцей з іх пераводзяць у большыя навучальныя ўстановы. Да нядаўняга часу гэты працэс закранаў толькі сельскую мясцовасць. Але сёлета 1 верасня перастала функцыянаваць пастаўская БШ №5. Пасля яе закрыцця многіх гараджан стала хваляваць пытанне далейшага лёсу будынка школы. Паступіла яно і ў рэдакцыю райгазеты. Па адказ мы звярнуліся да намесніка старшыні райвыканкама Станіслава Чымбурга.

Фото из открытых источников

— На жаль, з-за шэрага прычын будынак прыйдзецца раздзяліць па дакументах на дзве часткі, зараз БТІ рыхтуе тэхнічныя пашпарты на іх, — зазначыў Станіслаў Уладзіміравіч. — Тую частку школы, дзе знаходзіцца спартыўная зала, перададзім аддзелу спорту і турызму райвыканкама. У ёй будуць займацца дзеці з дзіцяча-юнацкай спартшколы, па жаданні — работнікі арганізацый горада, праводзіць там спартыўныя мерапрыемствы. Ёсць намер дадаткова абсталяваць залу ўсім неабходным для правядзення са школьнікамі і навучэнцамі каледжа заняткаў па тэхніцы пешаходнага турызму: нацягнуць вяроўкі, устанавіць скаладром. Думаю, у наступным годзе мы зможам гэта зрабіць. Што да другой часткі будынка, то яна будзе выстаўлена на аўкцыён.

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.