Быў металічным – стане каменным аўтобусны павільён пры ўездзе ў 5 гарадок.
— Тут прыпыначны павільён быў устаноўлены па просьбе грамадзян. Яны наракалі на тое, што, чакаючы рэйсавага аўтобуса, няма дзе схавацца ад дажджу, ветру, завеі, — расказваў начальнік лінейнага ўчастка філіяла «ДЭУ-33» РУП «Віцебскаўтадар» Аляксей Шаламіцкі. — Збудаванне праслужыла каля 15 гадоў, але з цягам часу метал пачала раз’ядаць карозія, і яно стала непрыгодным для эксплуатацыі.

Абуладкаванне новага прыпынку грамадскага транспарту насупраць заправачнай станцыі каля 5 гарадка работнікі ДЭУ-33 распачалі тры тыдні назад. Спачатку дэманціравалі металічны павільён, потым замянілі асфальтабетоннае пакрыццё і бардзюры на брусчатку, а нядаўна заняліся кладкай. Павільён будзе выкананы з дэкаратыўнага каменю. Канструкцыю ўвянчаюць металічны каркас і полікарбанатны дах. Для зручнасці людзей, якія чакаюць тут транспарту, будзе ўстаноўлена лаўка.
Вераніка Філановіч. Фота аўтара