Фоторепортаж: В Поставском райисполкоме чествовали работников сельского хозяйства

Главное Сельское хозяйство

Гонар і хвала перадавікам сяла

У пятніцу ў фае райвыканкама было ажыўлена: найлепшыя прадстаўнікі сельгаспрадпрыемстваў прыбылі на ўрачысты сход, прысвечаны іх прафесійнаму святу.

Традыцыйна лідарства па вытворчасці зерня трымае ААТ «Хацілы-­агра», дзе з аднаго бала-гектара атрымалі па 141,6 кілаграма (сярэдняя ўраджайнасць — 50,7 цэнтнера з гектара), намалацілі амаль 10 000 тон збожжа. Гаспадарцы таксама прысуджана 2-е месца па нарыхтоўцы кармоў і ўздыме зябліва, 3-е — па вытворчасці рапсу.

Увогуле ў Хацілах адбываецца шмат пазітыўных змен: вядзецца рэканструкцыя шматлікіх сельгас­аб’ектаў, абнаўляецца машынна-трактарны парк, асвойваюцца новыя тэхналогіі, уводзяцца ў севазварот дадатковыя землі, павышаецца эфектыўнасць вытвочасці, працягваецца работа па добраўпарадкаванні. Плённая праца калектыву і яго кіраўніка Вячаслава Крыштафовіча адзначана Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Больше фото в наших группах в ОК и ВК

Прыемна было бачыць камбайнераў, вадзіцеляў, аператараў зернесушыльных комплексаў, механізатараў, якія ўздымалі зябліва, апрацоўвалі глебу, сеялі зерневыя, лён, нарыхтоўвалі кармы. Рабочае адзенне яны змянілі на святочныя касцюмы. І некаторых пры такім «парадзе» нават не пазнавала.

У пачатку мерапрыемства прыгожы каравай — сімвал дастатку — уручылі гаспадару раёна — Сяргею Чэпіку.

— Другі год запар з-за складанай эпідсітуацыі свята ладзім у вузкім фармаце, — гаварыў старшыня райвыканкама. — На яго запрасілі толькі пераможцаў раённага спаборніцтва сярод калектываў і работнікаў аграпрамысловага комплексу. Хлебаробы — гэта самая працавітая частка насельніцтва нашай краіны. Нярэдка ваш рабочы дзень пачынаецца з усходам сонца і заканчваецца з яго захадам. Здаралася, што ў напружаныя перыяды многія з вас працавалі і ў начную змену.

Больше фото в наших группах в ОК и ВК

Сёлетні сельскагаспадарчы год для нашага раёна, як і ў цэлым для краіны, быў не самым спрыяльным. Анамальна высокая тэмпература ў перыяд вегетацыі і наліву коласа прывялі да ніжэйшых, чым летась, паказчыкаў у раслінаводстве. Валавы збор зерня склаў 42,8 тысячы тон, рапсу — 6,6 тыс. тон. Але раён на 100% выканаў план продажу збожжа дзяржаве, рапсу — на 103,2%.

Больше фото в наших группах в ОК и ВК

За 10 месяцаў бягучага года сельгаспрадпрыемствамі Пас­таў­шчыны атрымана валавай прадукцыі на 79,8 мільёна рублёў, што складае 90,2% да ўзроўню мінулага года. На фермах раёна ўтрымліваецца больш за 35 тысяч галоў жывёлы. На нарыхтоўчыя прадпрыемствы адпраўлена 406 тысяч тон малака (104,5% да мінулагодняга ўзроўню), 3,6 тыс. тон мяса, 8,3 тыс. тон збожжа, 1,1 тыс. тон рапсу. Закладзена аснова пад ўраджай-2022 — азімыя пасеяны на плошчы 15 258 га, што на 572 га больш, чым летась, азімыя крыжацветныя занялі 4 303 гектары (+457 га).

У сакавіку пачата будаўніцтва малочнатаварнай фермы ў ААТ «Камайскі-агра». Кошт аб’екта — больш за 8 мільёнаў рублёў. Крыніцамі фінансавання з’яўляюцца ўласныя сродкі гаспадаркі, бюджэтны займ і крэдыты Белаграпрамбанка. Плануецца, што аб’ект будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў верасні наступнага года.

Больше фото в наших группах в ОК и ВК

За асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці раёна, яго дынамічнае развіццё ў сацыяльна-эканамічным плане Сяргей Чэпік удастоены Ганаровай граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Паўтара года таму па Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №70 «Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці» на базе малочнага завода створана аграпрамысловае аб’яднанне. За гэты час заводам аказана паслуг на суму 4,1 млн руб., з іх на 700 тыс. руб. — бязвыплатна. Аб’ём вытворчасці Пастаўскага малочнага завода за 9 месяцаў склаў 89,7 млн руб., або 102% да мінулагодняга паказчыка. 36% выпускаемай прадукцыі ідзе на экспарт.

Работа ў сельскай гаспадарцы ніколі не была лёгкай. За кожным дасягненнем — вынік працы сотні людзей. І іх старанню не могуць перашкодзіць ні ўмовы надвор’я, ні іншыя цяжкасці. За шэфскую дапамогу аграрыям Сяргей Чэпік падзякаваў калектывам філіяла «ДЭУ-33», лясгаса, ЖКГ, дзяржкаледжа.

Ключавым момантам свята стала цырымонія ўзнагаро­джання. Юбілейныя медалі «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі» атрымалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Генадзій Лютынскі, галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі сельгасвытворчасці райсельгасхарчу Валерый Мурза, намеснік дырэктара ААТ «Навасёлкі-Лучай» Міхаіл Дайлідзёнак, ветэраны працы ААТ «Камайскі-агра» Вільгельма Гембіцкая і Сафія-Тэрэса Алімава.

Высока ацэнена праца работнікаў малочнага завода: трактарыста-машыніста Артураса Чапскаса, наладчыка абсталявання Сяргея Феафанава, ва­дзіцеля Станіслава Сініцы — яны ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Падзякай старшыні Віцебскага аблвыканкама і Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Калектывам-пераможцам раённага спаборніцтва на сяўбе, нарыхтоўцы кармоў, жніве, уздыме зябліва Сяргей Чэпік уручыў пераходныя вымпелы. Падзякамі старшыні райвыканкама адзначаны найлепшыя камбайнеры, вадзіцелі, трактарысты-машыністы, аператары зернесушыльных установак.

Да віншаванняў далучыліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васілій Катовіч. Апошні ўручыў Ганаровую грамату Віцебскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК і прэмію механізатару ААТ «Янавіца-­агра» Уладзіславу Лапуну, Ганаровыя граматы раённага галіновага прафсаюза — механізатару ААТ «Ярэва-агра» Вячаславу Вілейту і жывёлаводу ААТ «Сцяг Перамогі-агра» Валянціне Катовіч.

Завяршылася свята. І хлебаробы зноў адправіліся забяспеч­ваць харчовую бяспеку краіны.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара і Наталлі Налей

Больше фото в наших группах в ОК и ВК



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.