На полях Поставского района в эти дни работают около 40 тракторов с плугами

Сельское хозяйство

Задача №1

Асноўныя восеньскія сельскагаспадарчыя работы на палях раёна завершаны: пасеяны азімыя, унесены гліфасаты. Працягваецца вываз арганікі, вядзецца ворыва глебы. Якасны ўздым зябліва — адна з умоў паспяховага правядзення веснавых палявых работ.

— Зяблевая апрацоўка глебы мае вялікае значэнне, — гаварыла намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Таццяна Андрэева. — Яна спрыяе назапашванню вільгаці, мабілізацыі пажыўных рэчываў, разбурэнню каранёвай сістэмы пустазелля, знішчэнню шкоднікаў і ўзбуджальнікаў хвароб сельскагаспадарчых культур. Да таго ж змяншае напружанасць у рабоце вясной, забяспечвае больш якасную перадпасяўную апрацоўку глебы і сяўбу яравых культур. Паскорыць тэмпы ўздыму зябліва патрабаваў ад аграрыяў Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Ліду.

Механізатар ААТ «Навасёлкі-Лучай» Мікалай Шынкевіч

Зяблевае ворыва сельгаспрадпрыемствам раёна трэба правесці на плошчы 12 500 гектараў. Найбольшыя аб’ёмы работ — у ААТ «Камайскі-агра» — 2 350 га, «Навасёлкі-Лучай» — 1 450, «Сцяг Пермогі-агра» — 1 270. На палях раёна ў гэтыя дні працуюць каля 40 трактароў з плугамі. Высокімі тэмпамі вядуць уздым у ААТ «Кураполле-агра», «Хацілы-агра», «Навасёлкі-Лучай». У апошняй гаспадарцы ворывам займаюцца Руслан Шымко, Аляксандр Муляронак, Аляксандр Арлоўскі, Андрэй Жалейка, Анатолій Счасны, Мікалай Шынкевіч. У полі яны ад світання да змяркання. Нягледзячы на тое, што дні становяцца карацейшымі, усе механізатары стараюцца за змену перавыканаць норму. Гэта дазваляе земляробам кожны дзень павялічваць зяблевы клін.

Анна Анішкевіч. Фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.