В этом году ФК «Поставы» в Витебском дивизионе финишировал на 9-й позиции

Спорт

Спрэчка за медалі

Перадапошні раўнд фінальнага рэспубліканскага этапа першынства клубаў 2-й лігі стартаваў у мінулую суботу. ФК «Асіповічы» згуляў на выездзе з рагачоўскім «Макслайнам». Больш вопытныя асіповіцкія футбалісты на 40-й хвіліне выйшлі наперад — лік адкрыў іх абаронца Аляксандр Качаргін. Пасля гадзіны барацьбы «Макслайн» адыграўся. Але паўабаронца «Асіповіч» Аляксандр Емяльянаў прынёс сваёй камандзе перамогу (1:2).

Другая сустрэча — паміж салігорскім «Партызанам» і ФК «Астравец» завяршылася безгалявой нічыёй (0:0). Хто з гэтай чацвёркі стане фіналістам, вырашыцца пасля паўторных паядынкаў. Рашаючы матч года сярод каманд 2-й лігі пройдзе 14 лістапада на абноўленым стадыёне «Дынама-Юні» ў Мінску.

Усуцяшальным турніры за 5—8-е выніковыя месцы ФК «Маларыта» на сваім полі пазмагаўся са «Стэнлесам» з Пінска. Перамаглі пінчане з лікам 1:2. Дублёры магілёўскага «Дняпра» дома саступілі (0:1) футбалістам сталічнага БДУ. Лёс апошняй пуцёўкі на павышэнне ў класе вызначыцца пасля паўторных сустрэч у адным рашаючым матчы за 5-е месца.

Сёлета ФК «Паставы» ў Віцебскім дывізіёне фінішаваў на 9-й пазіцыі.

Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.