Чэмпіён згуляў мацней
«Газавік-Гомель»—«Атлант» (Паставы) — 3:0
1 тур. 3:0 (25:13; 25:21; 26:24)
Стартавая гульня адбылася ў горадзе над Сожам. У першай партыі адчувалася стомленасць пастаўчан далёкай дарогай. Адразу ўдала ўвайшоў у гульню дэбютант «Атланта» Дзмітрый Грыневіч, які надзейна гуляў на прыёме і пры завяршэнні камбінацый. Але ў канцоўцы мацней на блоку згуляў сапернік і замацаваў сваю перавагу. У трэцяй партыі спачатку лідзіравалі пастаўчане. Аднак выйсці наперад ім не ўдалося. У канцоўцы пры ліку 24:24 сапернік разыграў дзве паспяховыя атакі і дабіўся першай у сезоне перамогі.
Супраць фаварытаў першынства згулялі Канаш, Іваноў (к, Іўчанка), Казлоўскі, Лосік (Бабровіч), Грыневіч, Саўчук (Каспер) і лібера Зарэцкі, Літвіновіч. У другім матчы тура гомельскі «Бумпрам» перамог з лікам 3:0 сваіх землякоў з каманды «Энергагаз».
Цяпер нашы валейбалісты 20 лістапада ў родных сценах пазмагаюцца з «Бумпрамам». Гэтага моцнага саперніка ў сезоне 2019/2020 года пастаўчане на сваёй пляцоўцы абыгралі.
Уладзімір Шык