«Z-класс» для юных, креативных, прогрессивных. Беларусбанк запустил уникальный детский продукт

Общество

«Z-клас» для юных, крэатыўных, прагрэсіўных

У верасні ААТ «ААБ Беларусбанк» запусціў унікальны дзіцячы прадукт

– Клуб «Z-клас» – і прапанаваў сваім кліентам аформіць дэбетовую картачку «БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ» для дзяцей з 6 гадоў.

Сучасныя дзеці і падлеткі растуць у акружэнні лічбавых тэхналогій. Большасць з іх пазнаёміліся з гаджэтамі і анлайн-сэрвісамі раней, чым навучыліся хадзіць і гаварыць. Таму яны вельмі актыўна ўцягваюцца і ў свет безнаяўных разлікаў, які немагчыма ўявіць без банкаўскіх плацежных картак. Для дзяцей карткі — своеасаблівы атрыбут дарослага жыцця і першы крок да фінансавай пісьменнасці. Спасцігаць яе цяпер дапаможа Клуб «Z-клас».

Аформіць картку Клуба можна ў любым аддзяленні банка. Для дзіцяці ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў яна афамляецца толькі ў якасці дадатковай да рахунка аднаго з бацькоў або апекуна. А вось падлеткі з 14 гадоў могуць адкрыць яе самастойна на агульных умовах, не прывязваючы да бацькоўскага рахунка. Тэрмін дзеяння картачкі — 35 месяцаў, кошт — 9 рублёў. Пры гэтым члены Клуба «Лэдзі» маюць 50-працэнтную скідку на афармленне.

—  Разам з карткай «БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ» з яркім дызайнам тыя, хто ўступіў у Клуб «Z-клас», атрымліваюць прыемны бонус у выглядзе мані-бэка 5% пасля ажыццяўлення пакупак у любімых катэгорыях «Захапленні» і «Вольны час і хобі». Сюды адносяцца кафэ, кінатэатры, заапаркі, боўлінг, танцавальныя школы і студыі, кніжныя магазіны, магазіны цацак, гульняў і хобі-тавараў, — расказваў дырэктар ЦБП №230 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Паставы Леанід Касарэўскі. — Усяго за месяц выплачваецца мані-бэк да 10 рублёў. Таксама картка дае права на 15-працэнтную скідку пры афармленні поліса добраахвотнага страхавання ад траўм «Экспрэс». А перавесці грошы на яе можна з картак любога банка рэспублікі праз інфакіёскі, банкаматы, сэрвісы «Інтэрнэт-банкінг» і «М-банкінг» Беларусбанка, карпаратыўны сайт або з дапамогай паслугі «Аўтааплата».

Цяпер татам і мамам не трэба здымаць наяўныя грошы, каб выдаць іх дзецям на невялікія расходы.

Увогуле, плюсы новага Клуба для бацькоў і дзяцей відавочныя. Цяпер татам і мамам не трэба здымаць наяўныя грошы, каб вы­даць іх дзецям на невялікія расходы. Яны могуць проста залічыць патрэбную суму на картку. Так дзіця навучыцца расплачвацца банкаўскай картай. А калі спатрэбяцца наяўныя, зможа зняць іх у любым банкамаце. Дзіцячая картка адлюстроўваецца ў інтэрнэт-банкінгу бацькоў, і тыя ў любы момант могуць паглядзець усе расходы па ёй — за пэўны дзень або за больш працяглы перыяд. Такім чынам, не абмяжоўваючы самастойнасці дзіцяці залішняй апекай, бацькі будуць ведаць, як і дзе сын ці дачка траціць грошы. У адрозненне ад наяўных, якія дзіця можа згубіць, картка гарантуе максімальную бяспеку сродкаў. У выпадку яе страты, хутка звязаўшыся з банкам, магчыма папярэ­дзіць крадзеж. Таксама па картцы можна ўстанавіць ліміты на расходаванне сродкаў і зняцце наяўных у інтэрнэт-банкінгу.

Карыстаючыся ўласнай банкаўскай картай, дзіця расшырыць свае веды пра фінансы і навучыцца разумна распараджацца грашыма, — зазначае Леанід Касарэўскі. — Яно лягчэй засвоіць, як папяровыя грошы ператвараюцца ў безнаяўныя і наадварот, што такое бонусы і працэнты, як іх атрымаць і на што патраціць. Гэта яшчэ і развівае аналітычнае мысленне, якое вельмі спатрэбіцца ў засваенні дакладных навук у школе.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.