Акция «Наши дети» принесла много подарков в семью Пасечник

Общество

Падарункі – усім

На Пастаўшчыне працягваецца рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». У яе рамках 28 снежня гасцей прымала вялікая і дружная прыёмная сям’я Пасечнік з Пастаў.

У Таццяны і Юрыя шасцёра ўласных дзяцей, адзін з якіх — 11-гадовы Дзіма — усыноўлены. Прыёмнымі бацькамі яны сталі 10 гадоў назад, паступова забраўшы да сябе яшчэ шасцярых пакінутых роднымі мамамі і татамі хлопчыкаў і дзяўчынак. Так у сям’і з’явіліся Дзіма і Даша Падалякіны, Света Балай, Маргарыта Шляга, Ваня Старавойтаў і Саша Шаўчэнка.

Таццяна і Юрый Пасечнікі з прыёмнымі дзецьмі, сынам Дзімам і Станіславам Чымбургам

Як і іншыя дзеці, усе яны пісалі пісьмы Дзеду Марозу і з нецярпеннем чакалі яго прыходу. І казачны чараўнік завітаў разам са Снягуркай, намеснікам старшыні райвыканкама Станіславам Чымбургам, прадстаўнікамі арганізацый, якія дапамагалі выконваць загаданыя дзецьмі жаданні. Але, каб атрымаць падарункі, выхаванцам дзіцячага дома сямейнага тыпу прыйшлося па традыцыі расказаць дзядулю спецыяльна вывучаныя вершы.

Не засталіся без падарунка і прыёмныя бацькі. Ім Станіслаў Уладзіміравіч уручыў пыласос «Бош» ад Беларускага дзіцячага фонду, пажадаўшы моцнага здароўя і вялікага цярпення. Дзецям жа было пажадана добра вучыцца і паважаць бацькоў.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.