Дед Бай и Марыля приглашают на зимние представления в Озерки

Важное Общество

Вясёлыя забавы ў Дзеда Бая

Як жа прыгожа ў гэтыя зімовыя дні ў Азёрках, дзе гасцінна расчыніла для наведвальнікаў свае дзверы сядзіба Дзеда Бая! Наваколле і вершаліны дрэў прыцярушаныя лёгкім сняжком, ён зіхаціць, пераліваецца на яркім сонцы. Масткі, казачныя домікі свецяцца рознакаляровымі агеньчыкамі. Ілюмінацыі сёлета прыбавілася на галоўнай алеі комплексу, святочнай ёлцы і сцэне.

Ля варот гасцей сустракаюць Дзед Бай і яго гаспадыня Марыля і вядуць да навагодняй ёлкі. Тут імкліва разгортваюцца чароўныя дзеі. У зімовых прадстаўленнях удзель­нічаюць звычайна 8 казачных і фальклорных персанажаў. Гэта традыцыйныя Дзед Мароз і Снягурка, а таксама Валяр’яна, Гушчык… Многія — нетыповыя. Як, напрыклад, Цыкута — кампаньёнка Бабы Ягі, толькі больш злосная. Яна імкнецца выкрасці казкі Бая і сапсаваць дзецям свята. Але зрабіць гэта ім ні ў якім разе не дазволіць Дзед Бай са сваёй крэатыўнай камандай. У песні, гульні ўцягваюцца і адмоў­ныя персанажы і разам  водзяць карагоды каля ёлкі. Дабрэе Баба Яга і прапануе гасцям палятаць на сваёй мятле.

Першымі сёлета ў сядзібе Дзеда Бая пабывалі вучні навасёлкаўскай школы. Далей анімацыйныя праграмы тут будуць ладзіцца да 15 студзеня. Арганізаваныя групы прымаюцца па парярэднім запісе (тэл. 8(029)296-16-45). А 8 і 15 студзеня ў 15 гадзін адбудуцца прадстаўленні для ўсіх жадаючых. Кошт білета для дзяцей — 4,50 руб., для дарослых — 7 руб. Малыя да 3-х гадоў, інваліды і дзеці-сіроты ў забавах Дзеда Бая могуць паўдзельнічаць бясплатна. Для апекуноў, прыёмных і мнагадзетных бацькоў дзенічае 50-працэнтная скідка.

Анна Анішкевіч
Фота Алесі Гіль



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.