Дмитрий Федоров – начальник отдела архитектуры и строительства, жилищно-коммунального хозяйства райисполкома

Местная власть

Фёдараў Дзмітрый Уладзіміравіч – начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама

Нарадзіўся 30 верасня 1983 года ў пасёлку Троіцкі Свярдлоўскай вобласці (Расійская Федэрацыя). Скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж па спецыяльнасці «Архітэктура», а затым — Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва». Уся папярэдняя працоўная дзейнасць Дзмітрыя Фёдарава звязана з унітарным прадпрыемствам жыллёва-камунальная гаспадарка Пастаўскага раёна. Пачынаў яе ў 2005 годзе інжынерам-будаўніком планава-тэхнічнага аддзела. Потым займаў пасады інжынера-будаўніка аддзела капітальнага будаўніцтва і вядучага інжынера па праектна-каштарыснай рабоце гэтага ж аддзела. Апошнія 1,5 года з’яўляўся інжынерам-будаўніком сектара капітальнага будаўніцтва.

Па ўзгадненні з камітэтам па архітэктуры і будаўніцтве і галоўным упраўленнем ЖКГ Віцебскага аблвыканкама 21 снежня распараджэннем старшыні Пастаўскага райвыканкама Дзмітрый Фёдараў назначаны на пасаду начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллё­ва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.

— Са сферамі архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі я знаёмы ўжо больш за 16 гадоў. На папярэднім месцы працы ўдзельнічаў у камісіях па аглядзе будынкаў і збудаванняў, рабіў абмеры і чарцяжы, вёў улік аб’ёмаў і кантраляваў якасць выканання будаўнічых работ, складаў планы бягучага рамонту, дэфектныя акты, каштарысы, акты выкананых работ і іншую будаўнічую дакументацыю. Атрыманыя веды і вопыт падчас работы ва УП ЖКГ пераклікаюцца з маімі новымі абавязкамі на пасадзе начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама і, упэўнены, дапамогуць якасна і аператыўна вырашаць пытанні ў гэтых важных і актуальных для кожнага галінах. У апошнія гады аблічча Пастаўшчыны набывае новыя прывабныя рысы: будуюцца і рамантуюцца будынкі, жылыя дамы і вуліцы, добраўпарадкоўваюцца зоны адпачынку. Са свайго боку прыкладу максімум намаганняў, каб зрабіць наш горад і раён яшчэ больш прыгожымі, добраўпарадкаванымі, утульнымі і камфортнымі для пражывання.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.