До 2000 контейнеров в неделю. В Поставском филиале Витебского ОблПО изготавливают пресервы

Общество

Прэсервы па-пастаўску

Набываючы іх у магазіне, можа, не кожны звяртае ўвагу на дробненькі шрыфт на этыкетцы. А на ёй пазначаны адрас Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства. Менавіта тут, у рыбным цэху аддзела грамадскага харчавання, у сакавіку бягучага года пачалі вырабляць прэсервы. Спачатку толькі для сваіх патрэб — за тыдзень па 200 пластыкавых кантэйнераў вагой 180 грамаў кожны. А з часам вытворчасць узрасла аж да 2 тысяч кантэйнераў за тыдзень.

Апрацоўшчыкі рыбы і морапрадуктаў Раіса Рыбакова і Анастасія Дубаневіч

— Але і гэтага мала, каб задаволіць усе заяўкі, якія паступаюць, — расказвала тэхнолаг Алена Штура. — А ўсё таму, што прыгатаванне прэсерваў вядзецца ўручную. Закупленую рыбу спачатку солім, потым мыем, разразаем на кавалачкі, выдаляем костачкі, раскладваем у кантэйнеры і запраўляем заліўкай. 2 чалавекі займаюцца засолкай, яшчэ 2 — непасрэдна прыгатаваннем прэсерваў. Выпускаем іх чатырох відаў: у вострай заліўцы, таматнай, у маянэзным і таматным соусах.

Пастаўчане рэалізуюць сваю рыбную прадукцыю па ўсёй вобласці, і яна карыстаецца вялікім попытам. Прэсервы не толькі хутка разбіраюць у магазінах, але і ахвотна закупліваюць для прыгатавання розных страў бары і рэстараны. Што, бе­зумоўна, радуе вытворцаў. А працуе невялічкі калектыў па прынцыпе: пастаўскае — значыць якаснае.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.