Актыўныя, добрыя, крэатыўныя
Гэта пра маладых ініцыятыўных пастаўчан з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, нераўнадушных да жыцця раёна. У мінулы чацвер у раённым Доме культуры адбылося іх узнагароджанне.
Прыемную місію выканалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто і першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч. Яны адзначылі актыўную жыццёвую пазіцыю і важкі ўклад у развіццё Пастаўскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» спецыяліста па паштовай дзейнасці рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Вольгі Александровіч, інспектара аддзела кадраў ААТ «Хацілы-агра» Ліліі Галубоўскай, спецыяліста па сацыяльнай рабоце ТЦСАН Валерыі Крукавай, вядучага спецыяліста па тэатральна-драматычным жанры Цэнтра культуры і народнай творчасці раёна Вольгі Лойкі, юрысконсульта ААТ «Навасёлкі-Лучай» Алёны Махніс, аператара ўстановак і ліній апрацоўкі піламатэрыялаў ААТ «Паставымэбля» Дзмітрыя Скрыплёнка.

Адной з найбольш паважаных і ў той жа час цяжкіх лічыцца работа настаўніка. Але маладыя і творчыя педагогі-арганізатары: СШ №2 імя Н. М. Асяненкі — Анастасія Валошчанка, Варапаеўскай СШ — Юлія Гваздзеўская, СШ №3 — Надзея Лешчык, гімназіі — Валерыя Тарасевіч — заўсёды знаходзяць падыход да навучэнцаў, арганізуюць цікавыя мерапрыемствы.
Мэтанакіраваныя, моцныя духам, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй — такая характарыстыка прагучала са сцэны ў адрас начальніка 3-га пункта навядзення авіяцыі воінскай часці 07147 Васілія Барысенкі, намесніка начальніка 1-га радыётэхнічнага цэнтра воінскай часці 25888 па ідэалагічнай рабоце Сяргея Цеплякова, намесніка начальніка рэзервовай пагранзаставы пагранічнай камендатуры «Паставы» Андрэя Жылеўскага, інспектара сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталія Змітровіча і камандзіра воінскай часці 74383 Дзмітрыя Савасцюка.

Вялікую работу сярод моладзі праводзяць члены Маладзёжнай палаты 4-га склікання Ганна Русак, Юлія Шылько, Караліна Катовіч, Вераніка Татыржа (яны ж і валанцёры атрадаў «Добрае Сэрца», «Праметэй» і «Крылы»). У ліку найбольш актыўных адзначаны Дар’я Дубовік, Паліна Кішко, Лізавета Якімовіч, Ангеліна Сняжкова.
Максім Альфер з СШ №3 узначальвае маладзёжны атрад аховы правапарадку, а вучань СШ №2 імя Н. М. Асяненкі Кірыл Цыунель з’яўляецца членам гэтага атрада. Сумесна з сілавымі структурамі раёна юнакі сочаць за грамадскім парадкам падчас правядзення розных мерапрыемстваў, патрулююць вадаёмы, напамінаюць грамадзянам правілы бяспекі.
За выдатныя асабістыя якасці, сумленную працу і важкі ўклад у развіццё раёна і маладзёжнага руху на Пастаўшчыне кожны з маладых людзей удастоены Ганаровай граматы райкама БРСМ і сувеніра. Іх падрыхтаваў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Анна Анішкевіч. Фота аўтара