На фермах ОАО «Яновица-агро» провели мониторинг по охране труда

Сельское хозяйство

Выявілі недахопы, далі рэкамендацыі

Адзіны спосаб захаваць на рабочым месцы жыццё, здароўе і працаздольнасць — гэта строгае выкананне работнікамі правілаў аховы працы. Як з гэтым абстаяць справы на фермах ААТ «Янавіца-агра», паказаў маніторынг, праведзены намеснікам начальніка Глыбоцкага міжраённага аддзела абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Уладзімірам Плешаком і старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіліем Катовічам.

— На жывёлагадоўчых фермах і комплексах выкарыстоўваецца рознае абсталяванне і механізмы, — пачаў размову Уладзімір Пляшак. — Пры іх паломцы або няправільнай эксплуатацыі, невыкананні правілаў тэхнікі бяспекі работнік можа атрымаць траўму. У многіх выпадках для выпраўлення сітуацыі не трэба вялікіх фінансавых затрат. Галоўнае — своечасова ўказаць адказнаму на недахопы. У некаторых выпадках вінаватыя самі работнікі, бо часам забываюць пра элементарныя рэчы. Падчас маніторынгу засяроджваем увагу як на выяўленні недапрацовак, так і на іх прафілактыцы.

Уладзімір Пляшак, Алена Шалаева і Васілій Катовіч падчас маніторынгу ў ААТ «Янавіца-агра»

— Ахова працы была і застаецца найважнейшай сацыяльна-эканамічнай праблемай, якая патрабуе пастаяннай увагі не толькі з боку кіраўнікоў, але і з боку кожнага працуючага, — гаварыў Васілій Катовіч. — Нездавальняючыя ўмовы працы, вытворчы траўма­тызм, прафесійныя захворванні нясуць грамадству вялікія эканамічныя выдаткі. Там, дзе кіраўнікі і спецыялісты прымаюць вычарпальныя меры па арганізаваным правядзенні ўсяго комплексу работ, стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы і вытворчай дысцыпліны, не ўзнікае праблем. Прафсаюз заўсёды трымае на кантролі гэтыя пытанні. Бываючы ў калектывах, цікавімся забеспячэннем работнікаў спец­адзеннем, абуткам, наведваем пакоі для адпачынку.

Мэта маніторынгу па ахове працы – выявіць недахопы і аказаць метадычную дапамогу для выканання заканадаўства аб ахове працы.

Члены мабільнай групы ў «Янавіцы-агра» пабывалі на фермах «Палессе», «Жвойрышкі», «Сухарышкі». Іх суправаджала галоўны заатэхнік гаспадаркі Алена Шалаева. На кожнай ферме дзяжурныя жывёлаводы наводзілі парадак, падкідвалі жывёле сянаж. Уладзімір Пляшак звяртаў увагу на розныя, нават самыя дробныя, дэталі, пазначаў сабе, каб потым накіраваць кіраўніку сельгаспрадпрыемства рэкамендацыі з указаннем парушэнняў і тэрмінаў іх ухілення. У «Янавіцы-агра», у прыватнасці, патрабуе рамонту агароджа вакол транспарцёра па гноевыдаленні, адсутнічаюць ахоўныя накрыўкі на некаторых клемных каробках электрарухавіка, не ўсе месцы праходу праз жалабы канвеераў для выдалення гною абсталяваны надзейнымі пераходамі. Члены мабільнай групы будуць трымаць на кантролі ўхіленне гэтых недахопаў.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.