На Поставщине продолжается благотворительная акция «Ёлка желаний»

Общество

Стануць чараўнікамі

У іх ролі выступяць калектывы ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый Пастаўшчыны, якія вырашылі прыняць удзел у раённай дабрачыннай акцыі «Ёлачка жаданняў».

Гэта акцыя — адна са шматлікіх у Беларусі, прымеркаваных да Каляд і Новага года з мэтай падарыць радасць і святочны настрой нашым дзецям. У многіх актыўна ўдзельнічаюць пастаўчане, рыхтуючы падарункі і віншаванні маленькім жыхарам раёна. Тым не менш яны жыва адгукнуліся на прапанову кіраўніцтва райвыканкама стаць добрымі чараўнікамі «Ёлачкі жаданняў», якая ўпершыню была праведзена летась.

Сёлета пісьмы Дзеду Марозу адправілі 37 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія выхоўваюцца ў прыёмных сем’ях і дзіцячым доме сямейнага тыпу. Старэйшыя пісалі іх самі, маленькім, якія пакуль не ведаюць граматы, дапамагалі бацькі. У сваіх лістах дзеці прасілі падарыць ім ляльку, машынку, набор для творчасці, дзіцячы камп’ютар, чыгунку, блютуз-калонку, навушнікі, настольную гульню, канькі, скейтборд… І ўсе, як ­адзін, жадалі казачнаму дзядулю моцнага здароўя.

Дзіцячыя пісьмы, аформленыя ў выглядзе навагодніх паштовак, работнікі аддзела па адукацыі райвыканкама павесілі на ёлачку жаданняў. А 20 снежня даставілі дрэўца ў вялікую залу пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта, каб удзельнікі акцыі разабралі іх.

Як працоўныя калектывы бу­дуць выконваць няхітрыя жаданні дзяцей, вырашаць ім самім. Падарунак можна прывезці асабіста на ўказаны на паштоўцы хатні адрас прыёмнай сям’і. А можна папрасіць даставіць Дзеда Мароза і Снягурку, як рабілі некаторыя летась.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.