На СТК «Озерки» можно увидеть необычные и креативные ёлки. Подведены итоги конкурса «Новогодняя профсоюзная ёлка»

Важное Общество

Эксклюзіўныя, элегантныя. Падведзены вынікі конкурсу «Навагодняя прафсаюзная ёлка»

Якой мы ўяўляем ёлку? Звычайна — зялёнай, бухматай… А калі наведаецеся на спартыўна-турыстычны комплекс «Азёркі» — убачыце незвычайныя: льняную, драўляную, зробленую з ваты і іншага падручнага матэрыялу. Дошчачкі, драўляныя брусочкі, планачкі ва ўмелых руках ператварыліся ў арыгінальныя вырабы. Кожны — вынік фантазіі старшынь прафсаюзных камітэтаў прадпрыемстваў і арганізацый горада. Сумесна са сваімі работнікамі яны падышлі да справы творча і адлюстравалі дзейнасць калектываў, у якіх працуюць.

Медыкі прыбралі сваю прыгажуню кропельніцамі і бутэлечкамі з-пад лякарстваў, мэбельшчыкі — ажурнымі шарамі. Ні з чыёй не пераблытаеш ёлку таварыства з абмежаванай адказнасцю «ПаставыЭнерга»: на пяньках-свяцільніках замест электралямпачак — пафарбаваныя шышкі, а замест электраслупоў — пянькі. Каля ёлкі малочнага завода абсталявана фотазона «Я люблю Новы год».

Журы ў складзе намесніка старшыні райвыканкама Стані­слава Чымбурга, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах мола­дзі райвыканкама Галіны Чаплінскай, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Іны Далецкай, дырэктара дзіцячай школы мастацтваў імя А. Ромера Жанны Курдо доўга разглядала незвычайныя ёлкі, адзначала іх эстэтычнасць, высокі ўзровень мастацкага і тэхнічнага выканання, разнастайнасць выкарыстаных матэрыялаў, арыгіналь­насць. Галоўным крытэрыем ацэнкі было адлюстраванне дзейнасці арганізацыі.

Месцы размеркавалі наступным чынам: 1-е прысуджана ААТ «Паставымэбля», 2-е — льнозаводу, 3-е — цэнтральнай раённай бальніцы.

— Мэта конкурсу — прыцяг­нуць членаў прафсаюза да сумеснай творчай дзейнасці, прадэманстраваць свае майстэрства і фантазію, дызайнерскія здольнасці, — гаварыла Іна Далецкая. — А для прадпрыемстваў — гэта яшчэ і свайго роду рэклама, магчымасць заявіць пра сябе. І ўсе справіліся з заданнем выдатна.

У Азёрках у гэтыя святочныя дні ладзяцца забавы Дзеда Бая. Шматлікім гасцям будзе цікава паглядзець і на крэатыўныя ёлкі, сфатаграфавацца каля іх.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.