Накануне Рождества магазин «ProЗапас» порадовал посетителей выставкой-продажей постных и обычных блюд

Общество

Выстаўка-продаж посных і скаромных страў

Як і ў папярэднія гады, работнікі кафэ «Паазер’е» ладзілі яе напярэдадні каталіцкіх Каляд. Выстаўку разгарнулі зранку 24 снежня ў магазіне «ProЗапас», і яна прыцягнула ўвагу шматлікіх пакупнікоў. Паколькі ў той дзень вернікі каталіцкай канфесіі клапаціліся пра прыгатаванне традыцыйнай поснай куцці, стравы ў асноўным былі посныя: бліны з крабавымі палачкамі, капустай, піражкі з капустай і грыбамі, салата са свежай капусты, вінегрэт, селя­дзец пад шубай, рулет з селядца і скумбрыі, рыба ў цесце, запечаны мінтай, рыбныя катлеты і іншае.

Наталля Амбразевіч прапануе рулеты

Аднак меўся выбар і скаромных страў: дранікі з мясам, блінчыкі з курацінай, вантрабянка, а таксама мясныя рулеты: «Закусачны», «Па-пастаўску», «Хатні», «Апетытны», «Звычайны». Ля выставы адразу ж утварылася чарга пакупнікоў. Прадаўцы Наталля Амбразевіч і Жанна Юркайць ледзьве паспявалі іх абслугоўваць. Заглянула шэф-повар кафэ Наталля Гутар пацікавіцца попытам на стравы, прыгатаваныя ёй, а таксама поварамі Валерыяй Ляўко, Кацярынай Зейферд. Убачыўшы, як хутка разыходзіцца тавар, паспяшалася на рабочае месца, каб папоўніць яго запас. Раскупілі пастаўчане і рулеты, прыгатаваныя ў кулінарным цэху.

А майстар-кандытар кандытарскага цэха пры магазіне «ProЗапас» Святлана Карандашова прыгатавала і аформіла прыгожую выстаўку салодкай прадукцыі. Пакупнікі таксама не абміналі яе сваёй увагай.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.