Объявлен районный конкурс на лучшее новогоднее украшение

Важное Общество

Уключайцеся!

Надаць святочны выгляд аб’ектам вытворчага і сацыяльна-культурнага прызначэння, жылым дамам і тэрыторыям вакол іх, а таксама вулічна-дарожнай сетцы закліканы агляд-конкурс па падрыхтоўцы Пастаў да навагодніх свят, аб’яўлены райвыканкамам.

Фото из архива «ПК»

Для яго правядзення створана камісія, якую ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама Павел Станюш. Агляд-конкурс пройдзе з 17 па 28 снежня. Вынікі падвядуць 29 снежня па наступных катэгорыях:

  • прамысловыя прадпрыемствы,
  • прадпрыемствы і арганізацыі сферы абслугоўвання,
  • аб’екты сацыяльнай сферы,
  • аб’екты прыватнага бізнесу,
  • іншыя арганізацыі, а таксама грамадзяне, якія прымуць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы па святочным афармленні горада і сваіх аб’ектаў, праявіўшы пры гэтым творчую ініцыятыву; таксама камісія будзе ўлічваць значнасць зробленага.

У кожнай з пяці катэгорый вызна­чаць па тры прызавыя месцы з уручэннем падзячных пісем старшыні райвыканкама і прызоў коштам 5, 4 і 3 базавыя велічыні.

Пры падвядзенні вынікаў увагу звернуць на тое, наколькі ярка і арыгінальна фасады будынкаў і прылеглых тэрыторый, вулічна-дарожная сетка аформлены святочнай ілюмінацыяй, фігурнымі элементамі, якія свецяцца, расцяжкамі, святладынамічнымі прыладамі і малымі архітэктурнымі формамі.

А каб створаная вамі прыгажосць зіхацела і радавала ўсіх пастаўчан і гасцей горада, дзяржорганам і іншым арганізацыям усіх форм уласнасці трэба не забываць з 15 снежня па 14 студзеня штодня ўключаць падсветку будынкаў і святочную ілюмінацыю з 6-ці раніцы да моманту адключэння вулічнага асвятлення, а вечарам — з моманту яго ўключэння да 24.00.

У ноч з 24 на 25 снежня, з 31 снежня на 1 студзеня і з 6 на 7 студзеня падсветка і ілюмінацыя павінны працаваць пас­таянна. Так патрабуе распараджэнне райвыканкама.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.