Работники Поставского РОЧС напомнили детям о пожарной безопасности

Безопасность

Пра бяспеку перад канікуламі

На Пастаўшчыне не збаўляе абаротаў рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!». У рамках яе другога этапа, які праходзіў з 20 па 24 снежня, работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі першую і другую гарадскія школы, а таксама Камайскую СШ, каб нагадаць дзецям пра бяспеку напярэдадні навагодніх канікул.

Да большасці вучняў малодшых і сярэдніх класаў ратаўнікі завіталі ў госці ў выглядзе Деда Мароза. Перш-наперш, каб «сагрэцца з вуліцы», дзядуля правёў з пачаткоўцамі невялікую фізкульт-размінку. Пасля чаго прапанаваў паўдзельнічаць у віктарыне па матывах папулярнага тэлевізійнага шоу «Дзе логіка?». Казачны госць паказваў школьнікам па 3 карцінкі на тэму пажарнай бяспекі, па якіх яны павінны былі здагадацца, што намалявана на чацвёртай. Далей было заданне вызна­чыць правільныя і няправільныя дзеянні падчас розных надзвычайных сітуацый: пры ўзнікненні пажару, панікі ў натоўпе і інш. А ў канцы вучні паглядзелі некалькі відэаролікаў пра тое, як правільна ўстанавіць і ўпрыгожыць ёлку, абыходзіцца з піратэхнікай, паводзіць сябе зімой на вадаёме.

Цяперашнія дзеці маюць вялікі багаж ведаў па пажарнай бяспецы, а значыць, іх са спакойнай душой можна адпраў­ляць на канікулы — такую выснову зрабілі ратаўнікі па выніках праведзеных сустрэч. Не паддаўшыся на хітрасці Дзеда Мароза, яны ўпэўнена настойвалі на правільным адказе ў віктарыне, хутка справіліся з заданнямі, над якімі прыходзілася паламаць галаву дарослым. Усе школьнікі атрымалі на памяць невялікія падарункі — закладкі для кніг у выглядзе лінейкі, а самыя актыўныя ўдзельнікі сустрэч — тэматычныя расфарбоўкі і маляўнічыя буклеты МНС «112. Знакі пажарнай бяспекі».

Алена Шапавалава
Фота даслана РАНС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.