Работники социально-педагогического центра Поставского района проводят онлайн-занятия для своих подопечных

Образование

Навучаюцца анлайн

Эпідэмія каранавіруса значна скараціла колькасць культурных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў у нашай рэспубліцы. А вось на адукацыйныя паўплывала не так істотна: многія з іх проста змянілі фармат і сталі праводзіцца анлайн. Апошнім часам ладзіцца шмат розных вебінараў для педагогаў, у якіх актыўна прымаюць удзел работнікі Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Пастаўскага раёна.

— Удзельнічаць у вебінарах мы пачалі з сакавіка бягучага года, — расказвала дырэктар СПЦ Наталля Селіванава. — За гэты час праслухалі іх больш за дзясятак. Навучальныя анлайн-заняткі праводзяць спецыялісты Віцебскага абласнога сацыяльна-педагагічнага цэнтра, абласнога інстытута развіцця адукацыі, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі ў Мінску, а таксама практыкуючыя псіхолагі Рэспублікі Беларусь. Яны выбіраюць вельмі актуальныя і цікавыя для нас тэмы. Гэта выяўленне навучэнцаў са зменамі псіхаэмацыянальнага стану, схільных да суіцыдальных паводзін; работа з трывожнымі станамі; казкатэрапія ў псіхалагічнай рабоце з сям’ёй; псіхалагічныя гульні і практыкаванні на рэлаксацыю і зняцце напружання ва ўдзельнікаў інтэлектуальна-творчых спаборніцтваў і іншыя.

Слухачамі вебінараў, як правіла, з’яўляюцца педагогі-псіхолагі цэнтра Інэса Турла, Алеся Куратнік і Святлана Гутар, а таксама сацыяльныя педагогі Таццяна Качакулян, Валянціна Ластоўская і Марыя Сапроўская, радзей — прадстаўнікі кіраўніцтва ўстановы адукацыі. Напрыклад, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці — загадчык дзіцячага сацыяльнага прытулку Людміла Шумская нядаўна ўдзельнічала ў вебінары Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па індывідуальна прафілактычнай рабоце з непаўналетнімі. Дзякуючы такім заняткам, педагогі павышаюць сваю прафесійную кампетэнцыю. А потым перадаюць атрыманыя веды калегам з усіх устаноў адукацыі раёна ў форме рэкамендацый, кансультацый, спецыяльна падрыхтаваных памятак і буклетаў, выступленняў на метадычных аб’яднаннях і семінарах.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.