Сообщение в Viber от Белагропромбанка о готовности карточки — рассылка кибермошенников или нет?

Важное Общество

Махляры тут ні пры чым

У мінулы чацвер мне і маім калегам у Viber прыйшло наступнае паведамленне: «Белагропромбанк сообщает о готовности карточки по договору (яго нумар — аўт.). Карточку можно забрать по адресу: г. Поставы, ул. Юбилейная, 1а». Паколькі ніхто з нас банкаўскія карткі не заказваў, вырашылі: гэта рассылка кібермахляроў. Але, каб выключыць сумненні, патэлефанавалі ў банк.

Як аказалася, паведамленне сапраўды адпраўлена Белаграпрамбанкам. Яго праўленне прыняло рашэнне масава выпусціць плацежныя карты нацыянальнай сістэмы БЕЛКАРТ усім сваім кліентам, якія маюць карты толькі міжнародных плацежных сістэм — VISA і MasterCard.

— Карткі БЕЛКАРТ-Премиум выпушчаны без спагнання камісійнай або абаненцкай платы, а значыць, кліентам не будуць каштаваць ні капейкі. Яны менш падвяргаюцца махлярскім дзеянням, звязаным з крадзяжом даных банкаўскіх карт. Пры гэтым для іх даступны ўвесь спектр банкаўскіх паслуг, магчымасці безнаяўнай аплаты і зняцця наяўных грошай нароўні з карткамі міжнародных плацежных сістэм. Таксама з іх дапамогай можна праводзіць аперацыі ў 12 краінах, дзе абслугоўваюцца карткі расійскай сістэмы МИР. У Паставы БЕЛКАРТ-Премиум паступілі 8 снежня. А на наступны дзень усе кліенты былі праінфармаваныя пра іх гатоўнасць з дапамогай як Viber, так і стандартных SMS-паведамленняў, — адзначыў начальнік ЦБП №217 ААТ «Белаграпрамбанк» Дзмітрый Собаль.

Атрымаць новыя плацежныя інструменты можна толькі ў цэнтры банкаўскіх паслуг па вуліцы Юбілейнай. Для гэтага трэба звярнуцца ў кабінет №3. Пры сабе неабходна мець пашпарт.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.