Уроженец Поставского района Зенон Ловкис — академик НАН Беларуси

Общество

17 снежня на Агульным сходзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сапраўдным членам (акадэмікам) НАН рэспублікі ўпершыню абраны ўраджэнец Пастаўскага раёна Зянон Лоўкіс.

Зянон Валянцінавіч — вядомы навуковец у галіне тэхналогій перапрацоўкі сыравіны і тэхнічнага абсталявання для харчовай прамысловасці. Вынікі яго працы — новыя мыечныя, фармовачныя і рэзальныя машыны, новыя тэхналогіі вытворчасці мадыфікаваных крухмалаў, этанолу, спецыялізаваных прадуктаў з бульбы, садавіны, агародніны. У краіне атрымалі прызнанне ініцыятывы нова­абранага акадэміка па якасным харчаванні дзяцей, цяжарных жанчын, старых і людзей з цяжкімі захворваннямі.

Наш зямляк Зянон Лоўкіс

Зянон Лоўкіс прайшоў шлях ад тэхніка-механіка калгаса імя Мічурына Пастаўскага раёна да генеральнага дырэктара РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні», які ўзначальваў шмат гадоў да жніўня 2021-га. Быў ініцыятарам і галоўным арганізатарам трох нацыянальных кангрэсаў па харчаванні, у тым ліку апошняга, які адбыўся ў чэрвені і прысвячаўся глабальнай праблеме «Навука, харчаванне і здароўе». Цяжка пералічыць усе пасады акадэміка. Але яго дзейнасць па выкананні дзяржаўных праграм «Аграпрамысловы комплекс — адраджэнне і развіццё вёскі», «Дзеці Беларусі» і «Харчовая бяспека» былі прыярытэтнымі для беларускага грамадства. Як і персанальны ўклад у развіццё адукацыі спецыялістаў-аграрыяў і падрыхтоўку кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі.

З. В. Лоўкіс мае больш за 700 навуковых публікацый, у тым ліку 130 патэнтных дакументаў, з’яўляўся кіраўніком 2 доктарскіх і 30 кандыдацкіх дысертацый. За высокія навукова-вытворчыя дасягненні атрымаў дзяржаўныя і акадэмічныя ўзнагароды — ордэн «Знак пашаны», медаль «За працоўныя заслугі», прэміі НАН Беларусі, граматы дзяржаўных устаноў і міністэрстваў. У 2013 годзе яму прысу­джана званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь».

Зянон Валянцінавіч з вялікай цеплынёй адносіцца да сваёй малой радзімы — Пастаўшчыны, падтрымлівае музейныя экспазіцыі, прымае ўдзел у Міжнародным фестывалі народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік», удзельнічае ў дзейнасці рэгіянальнага аб’яднання пастаўчан. Ён з’яўляецца годным сынам пастаўскай зямлі, якая ўзгадавала нямала вядомых людзей навукі, культуры і мастацтва.

Андрэй Майсяёнак, член-карэспандэнт НАН Беларусі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.