Чэмпіянат Беларусі па футболе
У абноўленым фармаце
У Доме футбола АБФФ падвялі вынікі мінулага сезона ў 2-й лізе. Адзначалася, што ўпершыню ён быў вельмі прадстаўнічым, так як удзельнічала ажно 77 каманд. Чэмпіянат 2022 года вырашана праводзіць па ранейшай формуле, але з увядзеннем ліміту на ўдзел футбалістаў маладзейшых за 21 год.
Галоўны трэнер ФК «Паставы» Васіль Грантоўскі падтрымаў такое рашэнне і ўнёс прапанову, каб у турніры каманд 2-й лігі гулялі як мінімум 5 маладых ігракоў. Гэта паслужыць актыўнаму развіццю дзіцячага і юнацкага футбола. Прыкладам у гэтым плане з’яўляецца наша каманда, так як яна самая маладая ў краіне. Ініцыятыву ў федэрацыі падтрымалі, але канчатковае рашэнне будзе прынята пазней.
Нагадаю, што ФК «Паставы» фінішаваў у гэтым сезоне на Віцебшчыне на 9-м месцы і адзіны, хто гуляў уласнымі ігракамі.
Уладзімір Шык