XXXI чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)–«Газовик-Гомель» – 0:3

Спорт

Трэць дыстанцыі пройдзена

«Атлант» (Паставы)–«Газавік-Гомель» – 0:3
4 тур. 0:3 (20:25; 21:25; 15:25)

У гэтым сезоне сапернік «Атланта» ўкамплектаваны моцнымі ігракамі з Оршы і Мінска. Нягледзячы на гэта, у чацвёртым туры намаганнямі пастаўчан Аляксея Канаша, Андрэя Казлоўскага і Мікіты Саўчука нашы ў стартавай партыі займелі перавагу. На жаль, развіць свой поспех не здолелі. Барацьба ішла ачко ў ачко да ліку 17:17. А ў канцоўцы «газавікі» выйшлі наперад.

Аналагічна праходзіў другі сэт. Трэцяя партыя для «Атланта» стала правальнай. У пачатку яе гамяльчане адарваліся ад нашых ажно на 8 мячоў і ўпэўнена перамаглі.

Фаварытам першынства саступілі: Іваноў (к, Іўчанка), Канаш (Аксёненка), Бабровіч (Лосік), Саўчук (Казека), Каспер, Казлоўскі і лібера Зарэцкі, Літвіновіч. Зараз «атлантаўцаў» чакаюць інтэнсіўныя трэніроўкі 4 разы на тыдзень, і яны спадзяюцца ўзмацніць сваю каманду некалькімі вядучымі ігракамі.

Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.