XXXI Чемпионат Беларуси по волейболу. «Энергогаз» (Гомель)–«Атлант» (Поставы) – 3:2

Спорт

Драматычная канцоўка

«Энергагаз» (Гомель)–«Атлант» (Паставы) – 3:2
3 тур. 3:2 (23:25; 25:18; 26:24; 22:25; 19:17)

У гэтым матчы ў пастаўчан зноў былі кадравыя праблемы. Але амаль усю гульню яны змагаліся на роўных з сур’ёзным сапернікам.

Добра гуляў наш распасоўшчык Максім Іваноў. На прыёме і моцных падачах бездакорна дзейнічаў Дзмітрый Аксёненка. «Атлант» удала атакаваў з розных пазіцый, што забяспечыла яму поспех у стартавай партыі.

Затым гульнявую ініцыятыву перахапіў сапернік і пасля трэцяга напружанага сэта вырваўся наперад. Гульня трымала гледачоў у напружанні, бо пастаўчанам удалося адыграцца. У рашаючай, пятай, партыі каманды не рэалізавалі па адным матчболе. Але ў самай канцоўцы пашчасціла нашаму саперніку, які і перамог.

На выездзе ў Гомелі згулялі Іваноў (к, Іўчанка), Канаш (Лосік), Бабровіч, Каспер (Казека), Аксёненка, Казлоўскі і лібера Зарэцкі, Літвіновіч.

Цяпер «Атлант» 4 снежня дома пазмагаецца з «Газавіком», пасля чаго ў чэмпіянаце Беларусі будзе перапынак да сярэдзіны студзеня.

Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.