Зампредседателя Белорусского республиканского профсоюза работников государственных и других учреждений Сергей Холяво посетил Поставы

Общество

Абмеркавалі работу, узнагародзілі найлепшых

У чацвер намеснік старшыні Беларускага рэспубліканскага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Халява сустрэўся са старшынёй райкама галіновага прафсаюза Марыяй Ракоўскай і лідарамі пярвічак Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Беларусі, райвыканкама, прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пастаўскім раёне, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і іншых.

Сустрэча праходзіла на базе міжгаліновага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый. Гэты калектыў малады, тым не менш усе работнікі з’яўляюцца членамі прафсаюза. А ўсяго раённая прафсаюзная арганізацыя работнікаў дзяржустаноў налічвае 608 чалавек. Работу прафарганізацыі ТЦСАН прэзентавала яе старшыня Ганна Хромчанка.

Сяргей Халява ўручае Ганаровую грамату райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Ганне Хромчанцы

У ходзе дыялогу паміж госцем і прысутнымі абмяркоўвалася дзейнасць прафсаюза, яго роля ў грамадскім жыцці. Сяргей Халява падкрэсліў, што прафсаюзны лідар — гэта актыўны і неабыякавы чалавек, які імкнецца быць у курсе ўсіх спраў у калектыве, умее знайсці агульную мову з наймальнікам, адстойвае інтарэсы работнікаў, уносіць важкі ўклад ва ўмацаванне іміджу арганізацыі.

— Прафсаюзны рух самы масавы ў Беларусі, — адзначыў Сяргей Халява. — Ён аб’ядноўвае ў сваіх радах 4,5 мільёна чалавек. Ужо на працягу многіх дзесяцігоддзяў нашай галоўнай і нязменнай задачай з’яўляецца абарона правоў і інтарэсаў работнікаў, павышэнне ўзроўню іх жыцця і матэрыяльнага дабрабыту, забеспячэнне бяспечных умоў працы. І гэта ўдаецца дзякуючы зладжанай рабоце на месцах. Раённая арганізацыя работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Пастаўскага раёна заўсёды была і застаецца на добрым рахунку ў кіраўніцтва абласнога і рэспубліканскага галіновых прафсаюзаў. Работа актыву і кіраўніцтва наладжана на высокім узроўні. У гэтым немалая заслуга яе старшыні Марыі Ракоўскай, старшынь пярвічак.

З узнагародамі Лілія Літвіновіч, Алёна Рудніцкая і Алена Мандро

Сяргей Халява пацікавіўся зместам калектыўных дагавораў, якая падтрымка аказваецца ветэранам, моладзі. Не засталіся па-за яго ўвагай арганізацыя аздараўлення работнікаў, культурна-масавая работа ў калектывах. Спытаў, з якімі праблемамі звяртаюцца члены прафсаюза да сваіх лідараў, што іх непакоіць, а галоўнае — як ім дапамагае прафсаюз. Падчас сустрэчы закранулі тэму эпідсітуацыі і вакцынацыі.

Выканаў Сяргей Халява і прыемную місію — уручыў Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў старшыням пярвічных прафсаюзных арганізацый: прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пастаўскім раёне — Ліліі Літвіновіч, райвыканкама — Алёне Рудніцкай, аддзялення Дэпартамента аховы — Алене Мандро, ТЦСАН — Ганне Хромчанцы.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.