1-ю в этом году экскурсию в Музее боевой и трудовой славы СШ №2 посвятили Году исторической памяти

История

Самае дарагое – мір

Бягучы год аб’яўлены ў Беларусі Годам гістарычнай памяці. Гэтай тэме мы і прысвяцілі першую сёлета экскурсію ў музеі баявой і працоўнай славы СШ №2 імя Н. М. Асяненкі. Яна адбылася 11 студзеня для вучняў 3 «Б» класа і прайшла ў форме гутаркі. Мае пытанні да экскурсантаў пра падзеі і даты Вялікай Айчыннай вайны былі на аснове школьнай праграмы. З-за ўзросту слухачоў многія адказы абмяркоўвалі калектыўна. Адзначу зацікаўленасць вучняў да прапанаванай тэмы.

Першы месяц года, на жаль, багаты на трагічныя даты ў гісторыі нашай краіны. 14 студзеня 1944 года ў вёсцы Ола, што на Гомельшчыне, нелюдзямі расстраляна і спалена 1 758 чалавек, сярод іх — 950 дзяцей і 110-гадовая Аляксандра Дзікун. Ахвяры — жыхары гэтай і навакольных вёсак, якія хаваліся тут, бо населены пункт акружалі лясы і балоты і людзі думалі, што гітлераўцы і паліцаі не здолеюць сюды дабрацца. Але каты дайшлі і сюды. Да вызвалення Беларусі заставалася менш чым паўгода… Ола — гэта 12 Хатыняў.

Годам раней, 19 студзеня 1943-га, на Пастаўшчыне разам з жыхарамі спалена в. Альцы. Бяда адбылася ў праваслаўнае свята — Хрышчэнне Гасподняе. Ахвярамі агню сталі 60 дарослых і 12 дзяцей. Да гэтай сумнай гадавіны наш музей падрыхтаваў экскурсію «Вечны агонь і вечная памяць». Яе для пяцікласнікаў 15 і 22 студзеня правялі вучаніцы 8 «А» класа Карына Коршунава і Анастасія Пяткевіч. А я прадэкламавала свой верш «Знішчыце войны і дым!», прысвечаны трагедыі Альцоў, і ўрыўкі з песні «Хотят ли русские войны?». Мне вельмі хочацца, каб гэты знакаміты твор на словы Я. Еўтушэнкі і музыку Э. Калманоўскага сёння пастаянна гучаў па радыё і тэлебачанні як напамін пра тое, што няма нічога даражэйшага за мір, а моладзь ведала яго словы і мелодыю, у поўнай ступені разумела подзвіг, здзейснены нашымі продкамі.

Рэгіна Ластоўская, кіраўнік музея СШ №2 імя Н. М. Асяненкі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.