19 января — День спасателя. Поздравляем!

Безопасность

Паважаныя ратаўнікі — работнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях!

Сёння ваша прафесійнае свята. Шчыра віншуем! Многія з вас у гэты дзень нясуць баявое дзяжурства і гатовыя рызыкаваць сваім жыццём дзеля выратавання іншых. Людзі вашай прафесіі заўсёды  першыя там, дзе патрэбна дапамога, вас не спыняюць ні дым, ні агонь, ні зруйнаваныя будынкі, ні стыхійныя бедствы. Вы рашуча пераадольваеце ўсе перашкоды, дэманструеце мужнасць, самаахвярнасць і вытрымку. Дзякуй вам за гераізм.

Віншуем са святам ветэранаў, якія перадаюць свой каштоўны вопыт маладому пакаленню. Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, удачы і сухіх рукавоў.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.