Лесничества Поставского лесхоза и сейчас готовы обеспечивать население дровами

Общество

Гатовыя і на пні прапануюць дровы ў лясгасе

Для гаспадара, у якога дома пячное ацяпленне, нарыхтоўка дроў — штогадовы клопат. Попыт на гэты від паліва звычайна прыходзіцца на пачатак ацяпляльнага сезона: канец верасня—пачатак кастрычніка. Лясніцтвы Пастаўскага лясгаса і цяпер гатовыя забяспечваць насельніцтва дрывамі. Пра парадак іх набыцця расказвае начальнік прамысловага аддзела лясгаса Вольга Шалугіна.

— Для выпіскі дроў неабходна звярнуцца ў рабочыя дні ў лясніцтва па месцы жыхарства, з яго работнікам узгадніць дзень, час і спосаб (самавываз або дастаўка транспартам лясніцтва) набыцця дроў. Згодна з прэйскурантам цэн, які дзейнічае на момант адгрузкі, аплаціць кошт драўніны.

Лясніцтвы яе не рэжуць на калодкі, не шчапаюць, а прадаюць бярвёнамі даўжынёй 2 і 4 метры. Драўніна нарыхтоўваецца падчас правядзення рубак галоўнага і прамежкавага карыстання, санітарных і іншых лесакультурных работ. Дровы можна забраць сваім транспартам з лесасекі або вывезці з прамежкавага склада (на выездзе з лесу, дзе драўніна ўжо адсартавана, складзена і гатовая для адгрузкі).

— Колькі гэта будзе каштаваць?

— Цана драўніны змешаных парод даўжынёй 4 метры з дастаўкай да заказчыка, калі адлегласць не перавышае 30 кіламетраў у адзін бок, складзе 40 рублёў за 1 м3. Калі пакупнік забірае сваім транспартам з лесасекі, то 1 кубаметр 2-метровых дроў будзе каштаваць 11,75 рубля, з прамежкавага склада — 20,21 рубля.

Самыя танныя пароды — елка, асіна, ліпа, найдаражэйшыя — дуб, ясень. Дровы з каштоўных парод адпускаюцца даўжынёй не больш за 2 метры.

— Ці існуюць абмежаванні на рэалізацыю дроў аднаму домаўладальніку?

— Абмежаванняў па аб’ёмах няма. Цяпер найбольшы запас дроў ёсць у Полаўскім, Варапаеўскім і Груздаўскім лясніцтвах — па 80 м3. Па 50 кубаметраў маюць Лынтупскае, Старадворскае і Камайскае. Найменшы запас — у Дунілавіцкім, Пастаўскім і Валкоўскім лясніцтвах — 20-30 кубаметраў. Усяго запас драўніны ў лясгасе на 25 студзеня складаў 460 м3.

— Што неабходна для саманарыхтоўкі дроў?

— Звярнуцца ў лясгас або найбліжэйшае лясніцтва. Напісаць заяву, аплаціць вызначаны аб’ём. Грамадзяніну выдадуць ордэр на водпуск драўніны на пні. Работнік лясной аховы пакажа ўчастак для саманарыхтоўкі. Нарыхтаваную драўніну неабходна скласці штабялямі для абмеру работнікам лясніцтва. Пасля гэтага дровы можна вывозіць.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.